Вакцына "Спутник V" запускаецца ў масавую вытворчасць у Расіі

Прэпарат для прафілактыкі захворвання на каронавірус прайшоў выпрабаванні летам, яго вытворчасць можа быць наладжана і на беларускім прадпрыемстве "Белмедпрэпараты".
Sputnik

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Запускаецца масавая вытворчасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", нарошчваюцца прамысловыя маштабы, пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка.

Пуцін анансаваў рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад COVID-19 - відэа

"Першая ў свеце зарэгістраваная вакцына "Спутник V" выйшла ў грамадзянскі абарот і пачала распаўсюджвацца сёння па рэгіёнах, прамысловыя маштабы нарошчваюцца", - сказаў Мурашка на сустрэчы міністраў аховы здароўя краін БРІКС.

Міністр адзначыў, што вытворцамі ўжо адпрацаваны тэхналагічныя рэгламенты і запускаецца масавая вытворчасць прэпарата.

Як паведаміла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава, плануецца, што ў лістападзе будзе выраблена каля паўмільёна доз вакцыны, у студзені - 1,5 мільёна доз, з лютага лічба дасягне за тры мільёны, а з красавіка аб'ём складзе шэсць мільёнаў доз у месяц.

Першая ў свеце вакцына "Спутник V" для прафілактыкі COVID-19 была распрацавана НДЦ імя Гамалеі, прайшла клінічныя выпрабаванні і была зарэгістраваная летам бягучага года.

У кастрычніку стала вядома аб рэгістрацыі другой расійскай вакцыны "ЭпиВакКорона". Яе выпрабаванні пачнуцца ў бліжэйшы час, у іх будуць удзельнічаць у тым ліку людзі старэйшыя за 60 гадоў і якія пакутуюць ад хранічных захворванняў.

Раней намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк паведамляў, што вытворчасць расійскай вакцыны можа быць наладжана на "Белмедпрэпаратах" - гэта пытанне абмяркоўвалася кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у лістападзе.

Чытайце таксама: