У Беларусі за суткі выявілі 1922 пацыента з каронавірусам

Ад пачатку пандэміі ў краіне больш 179 тысяч пацыентаў здалі станоўчы тэст на COVID, з іх паправіліся 157 тысяч чалавек.
Sputnik

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавла штодзённую статыстыку па каронавірусе. Колькасць выпісаных з бальніц больш, чым колькасць тых, хто захварэў.

Пандэмія скончыцца ў 2022-м: прагноз вірусолага

За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваныя 1922 пацыента з пацверджаным дыягназам COVID-19, у лабараторыях правялі 24 333 ПЦР-даследаванні.

Усяго ж ад пачатку пандэміі ў Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, хварэлі на каронавірус 179 196 чалавек, а паправіліся ўжо 157 079 пацыентаў (+2 272 чалавекі выпісаныя са шпіталяў за мінулыя суткі).

За ўвесь перыяд каронавіруснай інфекцыі ад наступстваў COVID-19 памерлі 1349 пацыентаў (+8 за суткі).

За ўвесь час у Беларусі зрабілі 3 827 451 тэстаў.

На ўчорашняй нарадзе ў прэзідэнта, 23 снежня, абмяркоўвалася пытанне вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруса. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўся Беларусь будзе забяспечана вакцынай ад COVID-19. Рабіць прышчэпкі пачнуць у студзені 2021, расійская вакцына "Спутник V" ужо прайшла рэгістрацыю ў Беларусі.

Чытайце таксама: