Відэа

Першыя прышчэпкі: як пачалася масавая вакцынацыя ад COVID ў Беларусі

Першымі прышчэпку атрымалі сямёра медыкаў з мінскай паліклінікі. Людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, прышчэпяць бясплатна.
Sputnik

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачалася ў Беларусі. Прышчапляюць беларусаў расійскай вакцынай "Спутник V".

Першымі прышчэпку атрымліваюць тыя, хто часцей за ўсё кантактуе з людзьмі і знаходзіцца ў зоне рызыкі. А самымі першымі сталі сямёра медыкаў, работнікаў 5-й мінскай паліклінікі.

Не еў тры дні і перанёс COVID: як гэты год пражылі людзі без дома - відэа

Усяго ў паліклініку даставілі 200 доз вакцыны. Верагодней за ўсё, імі прышчэпяцца медыцынскія работнікі.

Расійскую вакцыну "Спутник V" у Беларусі зарэгістравалі пад канец снежня. Наша краіна стала першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала ў сябе расійскі прэпарат.

Вакцынацыя, па планах Міністэрства аховы здароўя, ахопіць больш за 5,5 мільёнаў чалавек і будзе добраахвотнай. Медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншыя прафесіі, прадстаўнікі якіх вымушаны часта кантактаваць з людзьмі. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна – і, зразумела, добраахвотна.

А як сёння пачыналася масавая вакцынацыя, глядзіце на відэа.

Чытайце таксама: