Перадкалядны пост або Піліпаўка распачаўся ў каталікоў 15 лістапада, а ў праваслаўных - 28 лістапада. Згодна з царкоўнымі правіламі не лічыцца нястрогім – напрацягу ўсяго тэрміну акрамя кожнай серады і пятніцы дазваляецца ўжываць у ежу рыбу.
Тым не менш, у старадаўніх кулінарных кнігах у нярэдка сустракаюцца посныя стравы з ужываннем інгрыдыентаў, якія лічацца скаромнымі, напрыклад, сметанковае масла ці смятана. Чаму так? Гэта памылка, ці справа ў іншым? У даўніну правілы посту для свецкіх і ў манастырах адрозніваліся - для свецкіх людзей яны былі менш строгія. Тым, хто хоча прытрымливацца строгага посту, масла можна замяняць на алей, а смятану на соевае, міндальнае, макавае малако.
Дарэчы царква вызваляе ад посту цяжка хворых, вайскоўцаў і рабочых, якія цяжка фізічна працуюць. Праўда ў гэтым выпадку, ідучы да споведзі вернікі павінны былі ўсё адно пакаяцца ў парушэнні паста.
У народнай кухні немала карысных для здароўя, пажыўных і смачных посных страў. У гэтым мы сёння ў чарговы раз пераканаемся. Далей ідуць тыя, што былі папулярнымі напрыканцы ХІХ стагоддзя.
Суп з гародніны з мучной запраўкай
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
У ваду дадаць бураковы расол, каб адчувалася кісліня, зрабіць адвар з дадаткам сухіх баравікоў і карэння (пятрушка і парэй). Дробна нашаткаваць моркву і цыбулю, падсмажыць у алеі да мяккасці, дадаць туды адну сталовую лыжку пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, дадаць у працэджаны ад карэння адвар і закіпяціць. Па жаданню грыбы ў супе можна пакінуць.
Суп агурочны забелены
Інгрыдыенты:
Як гатаваць:
Прыгатаваць булён з рознага карэння, рачной дробнай рыбы і агурочнага расолу (варыць 1, 5 гадзіны), працадзіць. Муку падрумяніць у растопленым масле, заправіць гэтым суп, забяліць смятанай, дадаць звараныя асобна і нарэзаныя кружочкамі квашаныя агуркі і закіпяціць.
Боршч з грыбамі і квашанымі буракамі
Як гатаваць:
Замочаныя грыбы зварыць, пасаліць, адвар працадзіць праз марлю, грыбы дробна пакрышыць. Квашаныя або марынаваныя буракі пашаткаваць саломкай і разбавіць грыбным булёнам. Дробна пашаткаваць і падсмажыць на алеі цыбулю, дадаць туды тры чайныя лыжкі пшанічнай мукі і зноў падсмажыць, укінуць гэта ў боршч і закіпяціць. Усыпаць насечаную зеляніну. Падаць з хлебам, піражкамі або варанай бульбай.
Заўвага: Калі да гэтага баршча падаць піражкі па наступным рэцэпце, то грыбы ў яго пасля прыгатавання булёну не дадаюць.
Піражкі з грыбамі да посных супоў
Інгрыдыенты:
Для цеста:
400 г мукі
1 яйка
Як гатаваць:
Гэтыя піражкі часцей за ўсё падаюцца да грыбнога супа. Суп гатуецца на булёне з сухіх грыбоў, а самі грыбы вымаюцца і выкарыстоўваюць для піражкоў: грыбы адціскаюць ад вады, змешваюцца з астатнімі інгрыдыентамі.
Замясіць цеста, раскатаць яго і, адразаючы невялічкія кавалачкі, класці ў іх начынку.
Запякаюць страву ў печы, пакуль піражкі не стануць румянымі.