Стала вядома, якія міжнародныя спаборніцтвы прыме Беларусь ў 2021 годзе

У краіне пройдуць чэмпіянаты Еўропы і свету па розных відах спорту, а таксама кваліфікацыйныя спаборніцтвы па выездцы.
Sputnik

МІНСК, 5 сту – Sputnik. Зацверджаны пералік спартыўных турніраў, якія пройдуць у Беларусі ў бягучым годзе, адпаведная пастанова Саўміна №791 ад 30 снежня 2020 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Расіяне выйгралі Калядную гонку, беларусы - восьмыя

Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць па більярдным, веласіпедным, конным і парусным відах спорту.

Акрамя таго, адбудуцца турніры па баскетболе, боксе, барацьбе (вольнай і грэка-рымскай), валейболе, гандболе, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, плаванні (у тым ліку зімовым), лёгкай і цяжкай атлетыцы, паўэрліфтынгу, скачках на батуце, самба, сучасным пяцібор'і, таэквандо, настольным тэнісе, трыятлоне, футболе, хакеі з шайбай, чырлідынгу і шахматах. Арганізуюць у рэспубліцы і службовае мнагабор'е кінолагаў.

Чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку адбудзецца з 17 па 21 лютага. Увесну Мінск прыме этап спаборніцтваў Еўрапейскай чырлідарскай лігі (з 2 па 4 красавіка).

На лета запланавана нямала спартыўных мерапрыемстваў. У першы летні месяц пройдуць чэмпіянаты свету: па сучасным пяцібор'і (5-14 чэрвеня) і па лазер-рану (9-14 чэрвеня). У ліпені адбудуцца адкрыты кубак Мінска па снукеру і міжнародныя спаборніцтвы па трыятлоне "Чэмпіянат краін Балтыі".

Гадавы рэйтынг WTA: у топ-50 патрапілі дзве беларускія тэнісісткі

З ліпеня па жнівень пройдуць Кубак Беларусі (Кубак Руслана Салея - Sputnik) па хакеі з шайбай і фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў (21 ліпеня - 2 жніўня). У апошні месяц лета адбудзецца таксама чэмпіянат Еўропы па маунтынбайку (9-15 жніўня).

На восень запланаваныя 50-ы міжнародны турнір па барацьбе вольнай на прызы Аляксандра Мядзведзя (14-17 верасня) і чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу (23 верасня - 3 кастрычніка).

У Беларусі таксама будуць арганізаваны этап Кубка свету і міжнародныя кваліфікацыйныя спаборніцтвы па выездцы (14-18 красавіка і 13-17 кастрычніка) і іншыя спаборніцтвы.

А што з чэмпіянатам свету па хакеі?

"Спартыўныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай праводзяцца ў хакейным сезоне, ня супадальным з каляндарным годам", - гаворыцца ў нататцы дакумента.

Лепшыя спартыўныя фотаздымкі адыходзячага года ад агенцтва Sputnik

Чэмпіянат свету па хакеі-2021 павінны прыняць Мінск і Рыга з 21 мая па 6 чэрвеня. Аднак у Латвіі неаднаразова заяўлялі пра нежаданне праводзіць турнір з Беларуссю з-за палітычнага становішча, якое склалася пасля выбараў прэзідэнта.

У беларускай сталіцы кажуць аб поўнай гатоўнасці правесці сусветны форум сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель збіраецца наведаць беларускую сталіцу пасля 7 студзеня. Візіт Фазеля быў запланаваны на пачатак снежня, аднак быў адкладзены ў сувязі з тым, што прэзідэнт IIHF захварэў каронавірусам.

Чытайце таксама: