Фота

Землятрус, паводка і вулканы: стыхія абрынулася на Інданезію

Sputnik

Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.

Прадказанні Настрадамуса на 2021 год

Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.

А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.

На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.

Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.

Глядзіце таксама:

1 / 14
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
2 / 14
Землятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
3 / 14
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
4 / 14
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
5 / 14
81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
6 / 14
Каля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
7 / 14
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
8 / 14
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
9 / 14
Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
10 / 14
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
11 / 14
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
12 / 14
Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
13 / 14
Вёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
14 / 14
18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.