"Зубры" упершыню за 7 гадоў перамаглі "Северсталь" у Мінску

У гэтым сезоне падапечныя Крэйга Вудкрафта сустракаліся з чарапаўчанамі чытыре разы: тройчы поспех святкавалі "бела-сінія".
Sputnik

МІНСК, 26 сту – Sputnik. Мінскае "Дынама" перамагло на "Мінск-Арэне" чарапавецкую "Северсталь" з лікам 2:1 у панядзелак, паведамляе Sputnik.

Мінскае "Дынама" зняла міні-серыял пра клуб: хутка прэм'ера

Першымі лік адкрылі "зубры": у сярэдзіне другога перыяду вызначыўся Арцём Дзямкоў. У пачатку трэцяй 20-хвілінкі лік зраўняў Якаб Берглунд, аднак за 10 хвілін да сірэны Шэйн Прынс зноў вывеў мінчан наперад.

Тыдзень таму ў Чарапаўцы "Дынама" з такім жа лікам перамагло "сталёвых". У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся чатыры разы: тройчы вікторыю святкавалі падапечныя Вудкрафта. Апошняе супрацьстаянне ў Мінску стала 40-й вочнай сустрэчай калектываў: па колькасці перамог нічыя - 20:20. Але па закінутых шайбах лідзіруюць "зубры" - 103 супраць 94.

Дарэчы, да гэтага матча дынамаўцы не маглі абыграць "Северсталь" на хатнім лёдзе з 27 сакавіка 2014 года. Зараз мінчане займаюць 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Да канца студзеня "бела-сінія" будуць гуляць на "Мінск-Арэне": 27 студзеня - супраць ніжагародскага "Тарпеда", 29 студзеня - з маскоўскім ЦСКА, 31 студзеня - супраць падольскага "Віцязя".

Чытайце таксама: