Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Суд па справе Віктара Бабарыкі пачнецца 17 лютага. Такое рашэнне было прынята на папярэднім судовым пасяджэнні калегіі Вярхоўнага суда. Чытайце, як яно праходзіла ў рэпартажы Sputnik.
Sputnik

МІНСК, 4 лют – Sputnik. Вярхоўны суд правёў папярэдняе судовае пасяджэнне па справе экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, абвінавачаныя былі дастаўлены ў суд амаль за дзве гадзіны да пачатку пасяджэння.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

У суд дастаўлены пяць абвінавачаных, якія заключылі дасудовае пагадненне са следствам. Гэта топ-менеджэры Белгазпрамбанка Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дзмітрый Кузьміч, Аляксандр Ільясюк, Сяргей Дабралет (яны абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў) і Віктар Кабяк - дырэктар "Актыўлізінга", які абвінавачваецца ў дачы хабараў.

На суд прыйшлі сваякі абвінавачаных. Таксама ў залу суда прыйшоў Юрый Васкрасенскі: ён заявіў, што мае намер падтрымаць абвінавачаных.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Перад пачаткам суда ён паведаміў журналістам сваю ацэнку пазіцыі асноўнага абвінавачанага, які не прызнаў віну.

"Віктар Дзмітрыевіч, як мне здаецца, жыве ў нейкім сваім свеце. Яго прэзідэнт прасіў раскаяцца і вярнуць усё. Ён адмовіўся", - сказаў Васкрасенскі. Пры гэтым ён заявіў, што тым самым Бабарыка "не беражэ людзей, якія пайшлі за ім".

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

У самым пачатку судовага пасяджэння абвінавачаныя і іх адвакаты выказаліся супраць таго, каб вялася відэа- і фотаздымка падчас пасяджэння. Кожнага з абвінавачаных абараняюць па два адвакаты.

Справу разглядае суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі, дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляе пракурор з Генпракуратуры Сяргей Гіргель.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Як было агучана на судзе, абвінавачаныя падалі хадайніцтвы ў генеральную пракуратуру аб заключэнне дасудовага пагаднення на першым на першым этапе папярэдняга расследавання. У хадайніцтве кожны з іх заявіў, што прызнае віну, абавязуецца аказваць садзейнічанне следству, таксама бярэ на сябе абавязацельства пакрыць прычыненую шкоду.

У судзе таксама была зачытаная інфармацыя генеральнай пракуратуры пра тое, што ўсе абвінавачаныя аказалі садзейнічанне ў расследаванні крымінальнай справы, аказвалі дапамогу ў выкрыцці іншых асоб.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Затым выступілі адвакаты, якія заявілі, што іх давернікі заключылі пагадненні добраахвотна і выканалі ўмовы ў поўным аб'ёме.

У сваю чаргу дзяржаўны абвінаваўца Гіргель заявіў, што "абвінавачаныя выканалі ўмовы пагаднення ў поўным аб'ёме, я лічу, што няма перашкод для правядзення асноўнага судовага пасяджэння".

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

У сувязі з эпідсітуацыяй у памяшканні прыняты меры па недапушчэнні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і забяспечана сацыяльнае дыстанцыяванне пры рассаджванні ў зале судовага пасяджэння. Таксама для забеспячэння грамадскага парадку органамі ўнутраных спраў прыняты неабходныя меры бяспекі, у прыватнасці, у залу прапускалі праз спецыяльную рамку.

Суд пройдзе 17 лютага

Папярэдняе судовае пасяджэнне доўжылася крыху менш за паўтары гадзіны.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Суд па справе Віктара Бабарыкі пачнецца 17 лютага ў 11:00, ён пройдзе ў адкрытым судовым пасяджэнні, пра гэта заявіў суддзя Любавіцкі, выйшаўшы з дарадчага пакоі. Працэс па гэтай справе калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда будзе разглядаць у выязным судовым пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна.

Мера стрымання абвінавачаным пакінута ранейшай - утрыманне пад вартай.

Выязное пасяджэнне

Папярэдняе дасудовае пасяджэнне па справе Бабарыкі Вярхоўны суд правёў у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, дзе ёсць вялікая зала. З-за вялікага резонансу ў грамадстве справы Бабарыкі міліцыя загадзя распачала меры бяспекі - яшчэ ў сераду будынак Маскоўскага суда быў абнесены агароджай. Таксама да 15:00 былі адмененыя ўсе судовыя працэсы.

Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

Прэс-служба суда таксама папярэдзіла, што міліцыя будзе ўжываць меры бяспекі пры допуску ў залу суда.

Чытайце таксама: