Сабаленка і Мертэнс выйгралі ў парным разрадзе Australian Open

За перамогу ў турніры беларуска атрымае 300 тысяч долараў. Для яе гэта другі тытул на турнірах серыі Вялікага шлема - у 2019 годзе Арына стала чэмпіёнкай US Open таксама ў дуэце з Мертэнс.
Sputnik

МІНСК, 19 лют – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка разам з бельгійкай Эліс Мертэнс выйгралі адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе ў парным разрадзе.

У фінале тандэм абыграў чэшскі дуэт - Барбару Крэйчакаву і Кацярыну Сінякову ў двух сэтах (6:4, 6:3). Прычым, Сабаленка і Мертэнс зрабілі 5 эйсаў (ачко за кошт падачы). За перамогу на турніры яны атрымаюць 600 тысяч долараў на дваіх. Сумарны прызавы фонд Australian Open-2021 - 54,5 млн долараў.

Гэта другая перамога для беларускі і бельгійкі на турнірах серыі Вялікага шлема - у 2019 годзе яны сталі лепшымі ў парным разрадзе на адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Нагадаем, Арына Сабаленка ў адзіночным разрадзе Australian Open-2021 завяршыла выступленне ў 1/8 фіналу. Яна саступіла амерыканцы Серэне Уільямс. У фінале жаночага выступяць японка Осака і амерыканка Брэдзі.

Australian Open-2021: Сабаленка выйшла ў фінал парнага разраду

У мужчынскі фінал пакуль толькі выйшаў васьміразовы пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстраліі серб Джокавіч, пару яму складзе альбо расіянін Мядзведзеў, альбо грэк Ціціпас. Сёння яны высвятляць адносіны ў паўфінале Australian Open.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе праходзіць без гледачоў. У пятніцу 12 лютага ўлады гэтага аўстралійскага штата абвясцілі аб увядзенні пяцідзённага каранціну з-за ўспышкі каронавіруснай інфекцыі.

Чытайце таксама: