МІНСК, 21 лют – Sputnik. Чалавецтва робіць Зямлю непрыдатнай для жыцця, таму прыйшоў час прымаць рашучыя меры для выратавання планеты, гаворыцца ў новым дакладзе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
"Мы павінны ўжо цяпер быць упэўнены ў тым, што зможам не толькі забяспечыць умовы для рэзкага зніжэння выкідаў на працягу бліжэйшага дзесяцігоддзя, але і стварыць новае асяроддзе для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыняць шэраг сур'ёзных мер для памяншэння забруджвання", - заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Даклад налічвае 168 старонак і называецца "Прымірэнне з прыродай". Яго аўтар сэр Роберт Уотсан папярэджвае, што калі не прыняць тэрміновых мер, новыя пакаленні будуць жыць у свеце экстрэмальных з'яў надвор'я, узровень мора значна падвысіцца, многія расліны і жывёлы знікнуць, а аб харчовай бяспекі можна будзе забыцца ўсім краінам без выключэння.
Аўтар дакладу заклікае ўсе краіны свету рэзка скараціць выкіды парніковых газаў, а таксама прапануе задумацца пра граматную і экалагічную перапрацоўку смецця.
У ААН не выключаюць, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі чалавецтва сутыкнецца з новымі пандэміямі, якія паўстануць на фоне прыродных і кліматычных змяненняў. Зрэшты, забруджванне паветра і вады ўжо стала смяротнай праблемай для мільёнаў.
Штогод з-за хвароб, звязаных з забруджваннем паветра, заўчасна памірае 6,5 мільёна чалавек, а з-за дрэннай вады - яшчэ 1,8 мільёна, большая частка з іх - дзеці. Голад - бяда, якая закранула яшчэ 700 мільёнаў чалавек, а беднасць - каля 1,3 мільярда, канстатавалі ў ААН. А больш за мільён відаў раслін і жывёл з васьмі мільёнаў, якія насяляюць планету, знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Чытайце таксама:
- У Афрыцы выпаў снег
- Самыя разбуральныя прыродныя катастрофы 2020 года
- Моцныя снегапады ў еўрапейскіх краінах: у рэгіёнах паралізаваны рух транспарту