Спецдакладчык ААН: сацсеткі служаць платформай для распальвання нянавісці

Фернан дэ Варэн мяркуе, што неабходна распрацаваць прынцыпы барацьбы з распальваннем нянавісці ў дачыненні да меншасцей і вызначыць зоны адказнасці дзяржаў і сацсетак.
Sputnik

МІНСК, 17 сак – Sputnik. Сацыяльныя сеткі сталі платформамі для распаўсюджвання нянавісці, забабонаў і падбухторвання да гвалту, пра гэта заявіў спецдакладчык ААН па пытаннях меншасцей Фернан дэ Варэн, паведамляе Цэнтр навін арганізацыі.

На яго думку, прадстаўнікоў меншасцей часта ператвараюць у казлоў адпушчэння, прадстаўляючы іх як нелаяльных грамадзян або як пагрозу. І ўсё гэта адбываецца праз лічбавы кантэкст, які дазваляе распаўсюджваць нянавісць беспакарана.

Фернан дэ Варэн падкрэсліў, што Халакост не пачаўся з газавых камер, ён пачаўся з ненавісніцкіх выказванняў.

Эксперт нагадаў аб трагедыі, якая адбылася ў 2018 годзе ў Пітсбургу, калі ў сінагозе "Дрэва жыцця" адбыўся масавы расстрэл. Тады загінулі адзінаццаць чалавек, дванаццаць былі параненыя. Той, хто страляў, выкрыкваў антысеміцкія лозунгі, выкарыстоўваючы напярэдадні захопу сінагогі сацыяльныя сеткі, дзе ён тыражаваў меркаванне пра тое, што яўрэі спрабуюць захапіць уладу ў Амерыцы.

Карпянкоў адкрыта аб пратэстах, цкаванні родных і службе

Падобныя тэорыі, па словах Фернана дэ Варэна распаўсюджваюцца ў Еўропе пра прадстаўнікоў мусульманскай абшчыны.

Спецдакладчык таксама заявіў, што штурм амерыканскага Капітолія сведчыць пра тое, што сацыяльныя сеткі могуць выкарыстоўваць для падбухторвання да гвалту, падрыву дэмакратыі і стабільнасці.

Фернан дэ Варэн заклікаў тэрмінова распрацаваць прынцыпы барацьбы з распальваннем нянавісці ў дачыненні да меншасцей і вызначыць зоны адказнасці дзяржаў і сацсетак.

Чытайце таксама: