МІНСК, 19 сак – Sputnik. Дзярждэп назірае за будаўніцтвам і рэгулярна аналізуе інфармацыю аб усіх удзельніках работ.
"Дзярждэпартамэнт паўтарае папярэджанне, што любая арганізацыя, якая задзейнічана ў трубаправодзе "Паўночны паток - 2", рызыкуе санкцыямі ЗША", - гаворыцца ў пісьмовай заяве Блінкена.
Нагадаем, 10 сакавіка на слуханнях у палаце прадстаўнікоў кіраўнік Дзярждэпа заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць дадатковых санкцый супраць магістралі. Па словах Блінкена, Вашынгтон апынуўся ў "непажаданай сітуацыі", таму што праект "Паўночны паток - 2" ужо амаль цалкам рэалізаваны.
"Як казалі розныя адміністрацыі ЗША, гэты трубаправод - геапалітычны праект Расіі, мэтай якога з'яўляецца падзяліць Еўропу і аслабіць энергабяспеку Еўропы", - адзначыў ён.
Як ідзе будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2"
Па праекце новы газаправод "Паўночны паток - 2" будзе складацца з двух нітак магістралі, іх агульная магутнасць складзе 55 мільярдаў кубаметраў у год. З Расіі газ будзе паступаць у Германію праз Балтыйскае мора, а таксама пройдзе праз эканамічныя зоны Даніі, Фінляндыі і Швецыі.
У ЗША у гэтым праекце свой інтарэс: яны прасоўваюць у Еўропу уласны звадкаваны прыродны газ, і як раз па гэтай прычыне ўсяляк спрабуюць не дапусціць ці хаця б адцягнуць завяршэнне будаўніцтва расійскага газаправода.
У снежні 2019 года Вашынгтон увёў санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце. У выніку швейцарская Allseas выйшла з будаўніцтва і праца была прыпынена на год. Яны аднавіліся толькі ў снежні 2020-га: аператар Nord Stream 2 AG пры дапамозе трубаўкладчыка "Фартуна" паклаў 2,6 кіламетра труб у водах Германіі.
Зараз будаўніцтва на фінальнай стадыі. Па дадзеных аператара, засталося пракласці прыкладна 148 кіламетраў газаправода (120 у водах Даніі і 28 у Германіі) з агульнай працягласцю двух яго нітак у 2460 кіламетраў.
Чытайце таксама:
- Германія кантактуе з ЗША па санкцыях супраць "Паўночнага патоку-2"
- Расія самастойна дабудуе "Паўночны паток-2"
Як Захад выкарыстоўвае Расію для дасягнення сваіх мэт, распавёў Пуцін