Як будуць выглядаць беларускія алімпійцы ў Токіа - фота

Sputnik

Форма распрацавана і выраблена на беларускім прадпрыемстве "Сола-Пінск", якое са спартыўнымі камандамі супрацоўнічае ўжо сем гадоў. Аднак на ўзровень алімпійскай зборнай пінчане выйшлі ўпершыню.

Раней беларускую каманду экіпіравалі выключна замежныя вытворцы.

Пінскія дызайнеры пастараліся ўлічыць пажаданні саміх атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай. Ацаніце самі, што ў іх атрымалася - глядзіце кадры, зробленыя на прэзентацыі ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club Arena.

Чытайце таксама:

1 / 12
Першы раз у гісторыі Беларусі на Алімпійскіх гульнях спартсмены будуць экіпіраваныя сіламі айчыннага легпрама.
2 / 12
Прэзентацыя спартыўнай формы для беларускіх атлетаў адбылася напярэдадні ў Мінску.
3 / 12
Для дэлегацыі, якая адпраўляецца на Алімпійскія гульні, звычайна шыюць два камплекты адзення: парадна-грамадзянскі (за яго адказвае Міністэрства спорту і турызму) і спартыўны (ён ў падпарадкаванні НАК).
4 / 12
Якая форма была раней? На Алімпіядах у Атланце і Нагана яны насілі касцюмы ад нямецкай фірмы Adidas, у Сіднэі і Афінах - ад італьянскага брэнда Fila, у Пекіне і Лондане - кітайскае адзенне кампаніі з Ганконга, у Сочы, Рыа-дэ-Жанейра і Пхенчхане - літоўскай фірмы Audimas.
5 / 12
Алімпійская форма распрацавана і выраблена на беларускім прадпрыемстве "Сола-Пінск", якое са спартыўнымі камандамі супрацоўнічае ўжо сем гадоў. Аднак на ўзровень алімпійскай зборнай пінчане выйшлі ўпершыню.
6 / 12
Як распавёў Sputnik генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд, для ўсіх работнікаў прадпрыемства вялікі гонар шыць форму для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў.
7 / 12
Да гэтага самы буйны заказ, які выконвалі пінскія вытворцы, - спартыўная экіпіроўка, а таксама форма для валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў.
8 / 12
Распрацоўшчыкі прыслухаліся да пажаданняў спартсменаў і не забаяліся выкарыстоўваць новыя колеры: напрыклад, мятны.
9 / 12
Паводле задумы распрацоўшчыкаў, прынт на экіпіроўцы адлюстроўвае беларускую прыроду: палі, рэкі, лясы.
10 / 12
На распрацоўку дызайну экіпіроўкі сышло два гады.
11 / 12
Камплект формы складаецца з 44 прадметаў.
12 / 12
Вытворцы запэўніваюць, што ўлічылі кліматычныя ўмовы ў летнім Токіа.