Галоўчанка наведаў "Беларусьфільм": калі будзе блакбастар?

Прэм'ер-міністр параўнаў прадукт кінастудыі з прадукцыяй заводаў - як МТЗ прадае трактары, так "Беларусьфільм" павінен прадаваць фільмы.
Sputnik

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Кінастудыя "Беларусьфільм" павінна зняць запатрабаваную карціну і здолець яе прадаць, такія планы агучыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Ён прызнаў, што ў канцы мінулага года з-за пандэміі на студыі склалася няпростая фінансавая сітуацыя. Даходы ад аказання экспартных паслуг рэзка ўпалі. Між тым менавіта гэта ў значнай ступені забяспечвае функцыянаванне "Беларусьфільма", так як кінастудыя мае дастаткова развітую матэрыяльную базу і прымальныя тарыфы.

"Але з-за пандэміі многія праекты не рэалізаваліся. Таму кінастудыя трапіла ў няпростае фінансавае становішча. Урадам былі выпрацаваны меры падтрымкі, якія датычацца прадастаўлення зваротных фінансавых рэсурсаў для бягучай дзейнасці "Беларусьфільма", так і меры дзяржаўнай падтрымкі па субсідзіраванню вытворчасці нацыянальных фільмаў" , - распавёў Галоўчанка.

Задача - выйсці на прыбытак

"Вытворчасць - гэта такое ж прадпрыемства, якое выпускае прадукт, які павінен быць рэнтабельным і запатрабаваным. Як завод МТЗ выпускае трактар, МАЗ выпускае грузавік, так кінастудыя выпускае фільм. Гэта яе тавар, і ён павінен быць рэнтабельным і прадаваным", - заявіў Галоўчанка .

Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну

Наведваючы "Беларусьфільм", прэм'ер абмеркаваў з калектывам кінастудыі і тэматыку фільмаў. У тым ліку пагаварылі пра тое, якім павінен быць нацыянальны кінапрадукт.

На сёння студыя мае рэсурсы ўзроўню, які дазваляе здымаць запатрабаваныя фільмы, рэзюміраваў Галоўчанка. Праграма мадэрнізацыі матэрыяльнай базы была скончана ў 2017 годзе, асобныя ўчасткі дапрацоўваліся аж да цяперашняга года.

"Кінастудыя ўкамплектавана патрэбнай апаратурай, творчым калектывам, і гэта дазваляе рабіць якасны кінапрадукт. І самае галоўнае - мы павінны атрымаць у беларускіх кінатэатрах якасную і запатрабаваную беларускую кінапрадукцыю", - сказаў прэм'ер.

А раней былі блакбастары?

У 2020 годзе кінастудыя завяршыла працу над дзвюма карцінамі. Галоўнай інтрыгай быў нацыянальны праект "Купала" рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага. Таксама ў 2020 годзе скончылі здымаць прыгодніцкую карціну па матывах серыі кніг пісьменніцы Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранцiша Вырвiча", рэжысёрам быў Аляксандр Анісімаў.

Беларусы пакуль што не маглі паглядзець "Купалу" у кінатэатрах, але фестывальнае жыццё карціны ўжо пачалося. У мінулым годзе скандал вакол фільма разгарэўся пасля таго, як яе няскончаную версію выклалі ў інтэрнэт.

"Оскар" без беларусаў: драму "Урокі фарсі" знялі з конкурсу

У 2010 годзе выйшла карціна "Брэсцкая крэпасць". Фільм існуе ў двух відах: кінаверсія, якая з'явілася ў пракаце ў 2010 годзе, і 4-серыйная пашыраная тэлеверсія пад назвай "Крэпасць", паказаная на тэлебачанні ў 2011 годзе. Фільм быў сустрэты гледачом цёпла, ён да гэтага часу ўваходзіць у спіс лепшых карцін пра вайну на сайце "Кинопоиск", дзе рэйтынг фарміруецца зыходзячы з ацэнкі гледачоў.

Галоўным жа шэдэўрам ў спісе кінастудыі застаецца савецкі двухсерыйны мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава "Ідзі і глядзі". Ён зняты ў жанры ваеннай драмы па сцэнарыі Алеся Адамовіча і самога Клімава сумеснымі намаганнямі кінастудый "Беларусьфільм" і "Масфільм".

У гэтым годзе назва студыі магла прагучаць на "Оскары". Беларусь вылучыла на прэмію драму Вадзіма Перэльмана "Урокі фарсі". Фільм апавядае пра падзеі 1942 года ў акупіраванай Еўропе, у галоўных ролях - Ларс Айдзінгер і Науэль Перэс Біскаярт. Аднак амерыканская кінаакадэмія зняла фільм з конкурсу.

Чытайце таксама: