Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну

© Sputnik / Л. Лупаў / Перайсці ў медыябанкКадр з фільма "Ідзі і глядзі"
Кадр з фільма Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З нагоды святкавання Дня перамогі Sputnik зрабіў сваю версію лепшых фільмаў пра вайну ад беларускага кінематографа.
Беларускія фільмы пра вайну адметныя праз рэалістычнасць, праўдзівасць і нерв драматургіі, што нікога не пакідаюць абыякавымі.

Ідзі і глядзі (1985)

Бадай, самы праўдзівы фільм пра жахі найвялікшага ліхалецця ХХ стагодзя. Рэжысёр Элем Клімаў ішоў да яго стварэння ўсё сваё жыццё. Клімаў пабычыў твар вайны на свае ўласныя вочы, нажаль, у дзіцячым узросце, што зрабіла незагойную рану на яго сэрцы. Са слоў рэжысёра, ён ведаў ужо з той пары, што павінен зняць фільм пра вайну. Без упрыгожванняў. Без выдумак.
© Sputnik / Яўген Коктыш / Перайсці ў медыябанкКадр з фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі"
Кадр з фільму Элема Клімава Ідзі і глядзі - Sputnik Беларусь
Кадр з фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі"
Выдумак няма ў стужцы, выдумак няма і ў тым, што падчас паказу фільму ў ЗША ля кінатэатраў дзяжурылі карэты "хуткай дапамогі" — людзі ад пабачанага страчвалі прытомнасць.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Ідзі і глядзі".

Цераз могілкі (1965)

Віктар Тураў, як і Клімаў, бачыў вайну і маўчаць не мусіў. Адна з найвыбітнейшых постацей у гісторыі беларускага кінамастацтва, знакамітая сваімі экранізацыямі. Фільм "Цераз могілкі" быў зняты рэжысёрам у якасці дыпломнай работы, і ці мог падумаць тады Тураў, што пазней ён будзе ўнесены ЮНЕСКА ў спіс лепшых фільмаў свету.
© SputnikКадр з фільма "Цераз могілкі"
Кадр з фільму Цераз могілкі - Sputnik Беларусь
Кадр з фільма "Цераз могілкі"
Фільм зняты паводле апавядання аднаіменнай аповесці Паўла Ніліна ў 1965 годзе. Глыбокая, філасоўская стужка, якая прымушае гледача задумацца над кожным нюансам, прааналізаваць асобныя, на першы погляд выпадковыя, сцэны. Фільм прасякнуты сімвалізмам.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Цераз могілкі".

Знак бяды (1986)

Наймацнейшае апавяданне Васіля Быкава не пакінула абыякавым Міхаіла Пташука.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкНа здымках фільма "Знак бяды"
На здымках фільму Знак бяды - Sputnik Беларусь
На здымках фільма "Знак бяды"
Здымкі фільму праходзілі на хутары Бартнікі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ідэю здымаць менавіта там Пташуку падсказаў старшыня калгасу "Кастрычнік" Леў Аліферка, дзе некалі Пташук здымаў сваю стужку "Вазьму твой боль".
Фільм зняты тонка, з густам і адзначаны шэрагам міжнародных узнагарод.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Знак бяды".

Трэцяя ракета (1963)

Менавіта праз гэты фільм твор Васіля Быкава трапіў на беларускія экраны ўпершыню. Стужка Рычарда Віктарава выйшла ў 1963 годзе. Характэрная адметнасць стужкі — адсутнасць галоўнага героя. Цягам усяго фільму на экране фігуруюць толькі шэсць чалавек рознай нацыянальнасці і ўсе рэжысёрам паказаны роўнымі перад тварам вайны.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Трэцяя ракета".

Альпійская балада (1965)

Фільм пра гісторыю кахання скрозь прызму гарматаў і нястачы. Зноў за аснову ўзята апавяданне Быкава, гэтым разам рэжысёрам Барысам Сцяпанавым. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія героям падаліся бясконцымі. Дні, якія падаравалі былым вязням канцлагеру шчырае каханне і надзею на ратаванне.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Альпійская балада".

Гадзіннік спыніўся апоўначы (1959)

А гэты фільм знакаміты праз ролю актрысы Рыты Гладунко і выкананне ёй песні ў доме ворага на беларускай мове, за што яна была адзначана першай прэміяй на кінафестывалі ў Кіеве. У год выхаду фільма яго прагледзела больш за 35 мільёнаў чалавек.
Фільм мае складаную гісторыю — ён быў пастаўлены "Беларусьфільмам" у 1959, але выйшаў на вялікія экраны толькі ў 1974-м пасля аднаўлення на кінастудыі імя Горкага.
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Гадзіннік спыніўся апоўначы".

Дзяўчынка шукае бацьку (1959)

"Беларусьфільм" славіўся не толькі фільмамі пра вайну, але і дзіцячымі. Калі ж дзве моцныя плыні спалучаюцца, то твор становіцца папулярным. Такім атрымалася экранізацыя Льва Голуба, майстра беларускага дзіцячага кіно, "Дзяўчынка шукае бацьку" паводле аднаіменнага апавядання Кастуся Губарэвіча. Фільм пра сапраўднае сяброўства, шчырасць і прыгоды дзяцей у савецкі час прыйшоўся да спадобы кожнаму.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКадр з фільма "Дзяўчынка шукае бацьку"
Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку - Sputnik Беларусь
Кадр з фільма "Дзяўчынка шукае бацьку"
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Дзяўчынка шукае бацьку".

Вуліца малодшага сына (1962)

Трагедыя адной жанчыны. Яе муж ідзе на фронт, а адзіны сын дапамагае партызанам у барацьбе з фашыстамі. Прайшоўшы праз шмат выпрабаванняў і пазбегнуўшы шмат небяспечных сітуацыі, яе сын падарваўся на міне ля сваёй хаты. Фільм-узор піянерскага геройства ў экранізацыі Льва Голуба.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкСаша Корнеў у ролі Валодзі Дубініна ў фільме Л. Голуба "Вуліца малодшага сына"
Саша Корнеў у ролі Валодзі Дубініна ў фільме Л. Голуба Вуліца малодшага сына - Sputnik Беларусь
Саша Корнеў у ролі Валодзі Дубініна ў фільме Л. Голуба "Вуліца малодшага сына"
Падрабязней — >> "Лепшыя фільмы пра вайну: "Вуліца малодшага сына".

У жніўні 44-га (2000)

Адзін з лепшых фільмаў Міхаіла Пташука паводле апавядання Уладзіміра Багамолава "Момант ісціны (у жніўні 44-га)". Фільм сумеснай вытворчасці Беларусі і Расіі пра дзейнасць контрразведкі і вышук шпіёнаў напрыканцы вайны на тэрыторыі Беларусі. Выдатны акцёрскі складнік і майстэрства Пташука зрабілі стужку па-сапраўднаму культавай.

Брэсцкая крэпасць (2010)

Рэжысёр Аляксандр Кот узяў за аснову сюжэта першыя дні абароны Брэсцкай крэпасці. Выдатныя дэкарацыі і спецэфекты прывабілі вялікую колькасць гледачоў, а майстэрства акцёраў і неўміручая тэма вайны прымусіла большасць з іх расчуліцца напрыканцы стужкі. На думку кінакрытыкаў, "Брэсцкая крэпасць" — найлепшы фільм пра вайну з батальнымі сцэнамі з часоў "Ідзі і глядзі" Элема Клімава.
Стужка навiн
0