МІНСК, 25 сак – Sputnik. Манеўры спецыяльных падраздзяленняў Беларусі і Расіі праходзяць на палігоне "Асіповіцкі" і днём, і ноччу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Віцебскія і пскоўскія дэсантнікі сёння высадзіліся на парашутах з ваенна-транспартнага самалёта Іл-76. Гэта фінальная частка сумесных манеўраў. На тэрыторыі Беларусі актыўныя трэніроўкі пачаліся 23 сакавіка. Галоўная ўмова - дзеянні ў спецыфічных умовах і рашэнне нестандартных задач.
Беларуска-расійскія вучэнні: з чаго ўсё пачыналася
На першым этапе беларускае падраздзяленне апынулася ў складанай абстаноўцы. Ваенныя высадзіліся і апынуліся ў асяроддзі незаконных узброеных фарміраванняў. Расіяне прыйшлі на дапамогу і дэблакіравалі роту з Беларусі.
"Упэўнены, што нашы дэсантнікі выканаюць любыя пастаўленыя задачы не ніжэй, чым на адзнаку "выдатна". Кожны атрымае станоўчы вопыт і возьме яго на ўзбраенне. І калі недзе спатрэбіцца, то прыменіць яго на практыцы", - пракаментаваў намеснік камандзіра дывізіі, начальнік паветрана-дэсантнай службы 76-й дывізіі, гвардыі палкоўнік Раман Самохін.
Паводле яго слоў, не варта параўноўваць байцоў Беларусі і Расіі. Галоўнае - запазычыць адзін у аднаго лепшае. І арганізаваць узаемадзеянне, каб не было праблем у выпадку, калі рэальна прыйдзецца выконваць баявыя задачы.
Выхад з акружэння, засада і "знішчэнне" праціўніка
Сумесныя вучэнні беларускіх і расійскіх войскаў праходзяць з 23 па 25 сакавіка 2021 года. Сухой мовай распараджэнняў парашутна-дэсантная рота скарочана да абрэвіятуры ПДР, вайскоўцам даручана на розных часовых этапах вырашаць тактычныя задачы. Пасля выхаду з акружэння, беларускім вайскоўцам неабходна было арганізаваць засады для знішчэння наступаючага праціўніка.
Асобным пунктам заданняў стала фарсіраванне воднай перашкоды. На шляху дэсантнікаў стала рака Сінія. Для яе пераадолення вырашана было навесці мост, праз які прайшлі і сілы тылавога забеспячэння - палівазапраўшчыкі, сувязісты і іншыя. Адначасова байцам давялося адбівацца ад дыверсійна-разведвальных груп, якія ўскладнялі прасоўванне падраздзяленняў.
"Дзесьці атрымліваецца, дзесьці не атрымліваецца - для гэтага вучэнні мы і праводзім. Мы зробім высновы і пакажам вайскоўцам на памылкі, і, думаю, на астатніх этапах усё будзе атрымлівацца, як мы задумалі", - распавёў камандзір 103-й брыгады гвардыі палкоўнік, кіраўнік вучэнняў Аляксей Ялфімаў.
Каб падавіць дзеянні ўзброеных банд ў паветра паднялі авіяцыю. Верталёты Мі-8-МТВ-5 былі пастаўлены ў Беларусь у рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў 2016 годзе. На іх борт падняўся штурмавы атрад. Лётчыкі зымітавалі некалькі ілжывых пасадак, каб заблытаць праціўніка. Па асобных групах з паветра быў адкрыты агонь з кулямёта, размешчанага ўнутры дэсантнага адсека.
Фінальны ўдар
Пасля дзённых манеўраў дзеянні працягнуліся ноччу. Паводле задумы вучэнняў, дэсантнікам неабходна было ўтрымаць пазіцыі.
Ужо днём пасля высадкі дэсанта на дапамогу вайскоўцам прыйшлі бронетранспарцёры. Для паражэння сіл праціўніка таксама былі накіраваны мінамётныя разлікі.
У канцы заняткаў, нарэшце, вызваліўшыся ад навучальных баявых задач, расійскія байцы пагадзіліся пагутарыць з прэсай і распавялі, з якімі ўражаннямі вернуцца дадому.
"Не кожнаму было дадзена прадстаўляць Расію на беларускай зямлі. Было дэсантаванне з Іл-76. Гэта будзе запамінальны этап. Вядома, ужо быў трэніровачны скачок. Але пляцоўка новая, і гэта заўсёды трохі трывожна", - прызнаўся гвардыі сяржант Аляксандр Міцюкоў. - "Калі шчыра, то я сам парываўся сюды. У нас складалі спіскі і я кантраляваў, каб сюды патрапіць. Хацеў пазнаёміцца з мясцовым менталітэтам, братамі сваімі. Паглядзець, як жыццё і побыт ўладкованыя ў беларускім войску. І пахваліцца перад сваякамі, што я быў у камандзіроўцы ў Беларусі".
Гэтую трэніроўку беларускіх і расійскіх дэсантнікаў журналісты ўжо называюць "падвойным ударам". Шмат што ў дзеяннях ваенных застаецца за кадрам. Як, да прыкладу, прымяненне беспілотных авіякомплексаў для разведкі. Гатакая спецыфіка неабходна, каб заставацца скрытным, але наносіць максімальныя страты. Сапраўдны экзамен ваенных дзвюх краін чакае восенню, калі ў Беларусі і Расіі разгарнуцца вучэнні "Захад-2021".
Чытайце таксама:
- Мінабароны Беларусі і РФ падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства
- Беларуска-расійскія вучэнні на палігоне "Асіповіцкі"
- Сумесную штабную трэніроўку правялі ваеннаслужачыя Беларусі і Расіі