Фота

"Гуканне вясны" адбылося ў Строчыцах

Sputnik

"Гуканне вясны" - старажытнейшы народны абрад, звязаны з вясновым абуджэннем прыроды.

Свята ў Строчыцах пачалося з традыцыйных вясновых песень ад мясцовага фальклорнага калектыву, затым былі народныя танцы і вясновыя карагоды.

Паралельна праходзілі майстар-класы па вырабе тканкавых і папяровых вясновых "птушак" – сімвалаў свята, якімі потым усе жадаючыя ўпрыгожвалі галінкі дрэў, заклікаючы вясну!

Затым былі традыцыйныя для цэнтральнай Беларусі абыходы дамоў з гукальнымі веснавымі запеўкамі. Гаспадары ў адказ традыцыйна частавалі гасцей нішчымнымі пачастункамі з сыру і сушаных яблыкаў.

Неўзабаве ўсе разам узялі покрыва і падкідвалі на ім у неба птушак з цеста: каб хутчэй чароды птушак прыляцелі і прынеслі на сваіх крылах вясну! Гэта дзеянне суправаджалася адмысловымі зазыўнымі вясновымі песнямі.

Былі таксама і паход з песнямі да рэчкі, і карагоды вакол запаленага ў поле вогнішча. Агонь вогнішча - гэта знак ачышчэння душы ад зла і моцная абарона ад усякай нечысці.

"Сакавік – вада з гор, а рыбка з нор" або Дзень рыбалова
Не абышлося і без традыцыйнага пошука Вяснянкі: хлопцы выбралі самую прыгожую незамужнюю дзяўчыну і надзелі ёй на галаву вянок. Дзяўчыну-"Вяснянку", згодна старажытных традыцый, пасадзілі на барану і вазілі вакол поля, прасілі "звезці зіму на санках і прывезці вясну на баране". Барана выступае ў традыцыях як моцны абярэг мясцовасці і абарона будучага ўраджаю.

А завяршэннем гэтага вясёлага і шумнага свята стала ўрачыстае спальванне кола з саломай і стужачкамі на плыце, які пусцілі ў плаванне па мясцовай рэчцы. Падпаленае кола са старажытнай міфалогіі сімвалізуе сонца, якое спусцілася на зямлю для абуджэння прыроды ад зімовай спячкі. Яно, на думку продкаў, павінна было растапіць лёд на рацэ і прынесці вясновае цяпло зямлі, прыродзе і людзям.

Чытайце таксама:

1 / 18
27 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам прайшло абрадавае мерапрыемства "Гуканне вясны".
2 / 18
"Гуканне вясны" - старажытнейшы народны абрад, звязаны з вясновым абуджэннем прыроды.
3 / 18
Свята ў Строчыцах пачалося з традыцыйных вясновых песень...
4 / 18
...ад мясцовага фальклорнага калектыву.
5 / 18
Затым былі народныя танцы...
6 / 18
якія захаплялі сваёй прыгажосцю і спрытам!
7 / 18
Паралельна праходзілі майстар-класы па вырабе сімвалаў свята.
8 / 18
Выраблялі тканкавыя і папяровыя вясновыя "птушкі"...
9 / 18
...якімі ўсе жадаючыя ўпрыгожвалі галінкі дрэў, заклікаючы вясну!
10 / 18
Таксама некаторыя зрабілі птушачак і з саломы.
11 / 18
Затым былі традыцыйныя для цэнтральнай Беларусі абыходы дамоў з гукальнымі веснавымі запеўкамі.
12 / 18
Гаспадары віталі гасцей і ў адказ традыцыйна частавалі гасцей нішчымнымі пачастункамі з сыру і сушаных яблыкаў.
13 / 18
Неўзабаве ўсе разам узялі покрыва і падкідвалі на ім у неба птушак з цеста: каб хутчэй чароды птушак прыляцелі і прынеслі на сваіх крылах вясну!
14 / 18
Былі таксама і паход з песнямі да рэчкі, і карагоды вакол запаленага ў поле вогнішча.
15 / 18
Не абышлося і без традыцыйнага выбару Вяснянкі. Дзяўчыну-"Вяснянку", згодна старажытных традыцый, пасадзілі на барану і вазілі вакол поля, прасілі "звезці зіму на санках і прывезці вясну на баране". Барана выступае ў традыцыях як моцны абярэг мясцовасці і абарона будучага ўраджаю.
16 / 18
А завяршэннем гэтага вясёлага і шумнага свята стала ўрачыстае спальванне кола з саломай і стужачкамі на плыце, які пусцілі ў плаванне па мясцовай рэчцы.
17 / 18
Падпаленае кола сімвалізуе сонца, што спусцілася на зямлю для абуджэння прыроды ад зімовай спячкі.
18 / 18
Пылаючае кола, на думку продкаў, павінна было растапіць лёд на рацэ і прынесці вясновае цяпло зямлі, прыродзе і людзям!