Як гукалі Чырачку ў Лельчыцкім раёне на Масленіцу
12:28 16.03.2021 (абноўлена: 17:37 28.03.2022)
Падпісацца
У мінулую нядзелю на Палессі сустракалі вясну падчас унікальнага абрада, які з даўніх часоў захаваўся ў першапачатковым выглядзе.
У нядзелю 14 сакавіка, у завяршэнне Масленіцы, давялося пабываць на ўнікальным палесскім абрадзе сустрэчы вясны!
Гэта абрад "Чырачка", з дапамогай якога ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі гукаюць вясну. "Чырачкамі" жыхары вёскі Тонеж называюць птушак чыркоў, якія з'яўляюцца прадвеснікамі вясны.
Рыхтавацца да абраду пачынаюць загадзя, у суботу: выпякаюць спецыяльнае печыва ў выглядзе качак-"чырачак", прыносяць з лесу маладую ялінку, вырабляюць жаночае пудзіла.
У нядзелю мясцовыя жыхары, старыя і маладыя, збіраюцца з раніцы ў адным доме. Дзяўчынкі і хлопчыкі ўпрыгожваюць ялінку рознакаляровымі папяровымі кветкамі, каб вясна была яркая і весёлая! Потым адпраўляюцца на гару за вёскай. Наперадзе хлопчыкі нясуць прыбраную ялінку і пудзіла Зімы. Старыя едуць да гары на конных павозках і спяваюць народныя песні. Па шляху ўсім сустрэчным раздаюць печыва "чырачкі".
На гары пачынаецца самае цікавае: клічуць вясну, водзяць карагоды, гуляюць у народныя гульні... Затым хлопцы ўмацоўваюць прыбраную ялінку на высокім дубе, бліжэй да сонца, каб на яе хутчэй зляталіся "чырачкі", потым распальваюць вогнішча і кідаюць у яго пудзіла Зімы.
Яшчэ адзін важны і вельмі вясёлы элемент абраду - качэнне з гары па снезе. Раней лічылася, што калі хаця б адзін раз скаціцца з гары, то ў хаце ўвесь год будзе дабрабыт і ўсе будуць здаровыя! Калі снегу няма, як у гэтым годзе, мясцовыя раскладваюць па зямлі дывановыя дарожкі, і па іх коцяцца з гары.
Кожная добрая гаспадыня прыходзіць на гару з кошыкам пачастункаў, якія пасля завяршэння свята ставяцца на агульны стол і з'ядаюцца разам усімі ўдзельнікамі абраду!
Чытайце таксама:
- Загавіны альбо развітанне з Масленічным тыднем
- Масленічныя гульні моладзі або самы час для вяселляў
- Тусень на Аўсень. І вельмі смачны "бігусень"
© Sputnik / Альфред МикусУ нядзелю 14 сакавіка, у завяршэнне Масленіцы, давялося пабываць на ўнікальным абрадзе сустрэчы вясны.
1/24
© Sputnik / Альфред Микус
У нядзелю 14 сакавіка, у завяршэнне Масленіцы, давялося пабываць на ўнікальным абрадзе сустрэчы вясны.
© Sputnik / Альфред МикусГэта абрад "Чырачка", я дапамогай якога ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі гукаюць вясну.
2/24
© Sputnik / Альфред Микус
Гэта абрад "Чырачка", я дапамогай якога ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі гукаюць вясну.
© Sputnik / Альфред МикусАбрад "Чырачка" у вёсцы Тонеж захаваўся з даўніх часоў ў першапачатковым выглядзе.
3/24
© Sputnik / Альфред Микус
Абрад "Чырачка" у вёсцы Тонеж захаваўся з даўніх часоў ў першапачатковым выглядзе.
© Sputnik / Альфред Микус"Чырачкамі" жыхары вёскі Тонеж называюць птушак чыркоў, якія з'яўляюцца прадвеснікамі вясны.
4/24
© Sputnik / Альфред Микус
"Чырачкамі" жыхары вёскі Тонеж называюць птушак чыркоў, якія з'яўляюцца прадвеснікамі вясны.
© Sputnik / Альфред МикусРыхтавацца да абраду пачынаюць загадзя, у суботу.
5/24
© Sputnik / Альфред Микус
Рыхтавацца да абраду пачынаюць загадзя, у суботу.
© Sputnik / Альфред МикусВыпякаюць спецыяльнае печыва ў выглядзе качак-"чырачак".
6/24
© Sputnik / Альфред Микус
Выпякаюць спецыяльнае печыва ў выглядзе качак-"чырачак".
© Sputnik / Альфред МикусВырабляюць жаночае пудзіла і прыносяць з лесу маладую ялінку.
7/24
© Sputnik / Альфред Микус
Вырабляюць жаночае пудзіла і прыносяць з лесу маладую ялінку.
© Sputnik / Альфред МикусУ нядзелю дзяўчынкі і хлопчыкі ўпрыгожваюць ялінку рознакаляровымі папяровымі кветкамі.
8/24
© Sputnik / Альфред Микус
У нядзелю дзяўчынкі і хлопчыкі ўпрыгожваюць ялінку рознакаляровымі папяровымі кветкамі.
© Sputnik / Альфред МикусМясцовыя жыхары, старыя і маладыя, збіраюцца з раніцы разам.
9/24
© Sputnik / Альфред Микус
Мясцовыя жыхары, старыя і маладыя, збіраюцца з раніцы разам.
© Sputnik / Альфред МикусАдпраўляюцца на гару за вёскай.
10/24
© Sputnik / Альфред Микус
Адпраўляюцца на гару за вёскай.
© Sputnik / Альфред МикусСтарыя едуць да гары на конных павозках і спяваюць народныя песні.
11/24
© Sputnik / Альфред Микус
Старыя едуць да гары на конных павозках і спяваюць народныя песні.
© Sputnik / Альфред МикусПа шляху ўсім сустрэчным раздаюць печыва "чырачкі".
12/24
© Sputnik / Альфред Микус
Па шляху ўсім сустрэчным раздаюць печыва "чырачкі".
© Sputnik / Альфред МикусНаперадзе нясуць прыбраную ялінку і пудзіла Зімы.
13/24
© Sputnik / Альфред Микус
Наперадзе нясуць прыбраную ялінку і пудзіла Зімы.
© Sputnik / Альфред МикусХутка на гары пачнецца самае цікавае.
14/24
© Sputnik / Альфред Микус
Хутка на гары пачнецца самае цікавае.
© Sputnik / Альфред МикусТут клічуць вясну, спальваюць пудзіла...
15/24
© Sputnik / Альфред Микус
Тут клічуць вясну, спальваюць пудзіла...
© Sputnik / Альфред Микус...і водзяць вакол вогнішча карагоды.
16/24
© Sputnik / Альфред Микус
...і водзяць вакол вогнішча карагоды.
© Sputnik / Альфред МикусА таксама віншуюць адзін аднаго...
17/24
© Sputnik / Альфред Микус
А таксама віншуюць адзін аднаго...
© Sputnik / Альфред Микус...і гуляюць у народныя гульні.
18/24
© Sputnik / Альфред Микус
...і гуляюць у народныя гульні.
© Sputnik / Альфред МикусХлопцы ўмацоўваюць прыбраную ялінку на высокім дубе, бліжэй да сонца, каб на яе хутчэй зляталіся "чырачкі".
19/24
© Sputnik / Альфред Микус
Хлопцы ўмацоўваюць прыбраную ялінку на высокім дубе, бліжэй да сонца, каб на яе хутчэй зляталіся "чырачкі".
© Sputnik / Альфред МикусВажны і вельмі вясёлы элемент абраду - качэнне з гары па снезе, бо, калі хаця б адзін раз скаціцца з гары, то ў хаце ўвесь год будзе дабрабыт і ўсе будуць здаровыя! Калі снегу няма, як у гэтым годзе, мясцовыя раскладваюць па зямлі дывановыя дарожкі, і па іх коцяцца з гары.
20/24
© Sputnik / Альфред Микус
Важны і вельмі вясёлы элемент абраду - качэнне з гары па снезе, бо, калі хаця б адзін раз скаціцца з гары, то ў хаце ўвесь год будзе дабрабыт і ўсе будуць здаровыя! Калі снегу няма, як у гэтым годзе, мясцовыя раскладваюць па зямлі дывановыя дарожкі, і па іх коцяцца з гары.
© Sputnik / Альфред МикусПасля можна спекчы бульбу на вогнішчы.
21/24
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля можна спекчы бульбу на вогнішчы.
© Sputnik / Альфред МикусЯкое ж гуканне вясны без традыцыйных страў!
22/24
© Sputnik / Альфред Микус
Якое ж гуканне вясны без традыцыйных страў!
© Sputnik / Альфред МикусКожная добрая гаспадыня прыходзіць на гару з кошыкам пачастункаў.
23/24
© Sputnik / Альфред Микус
Кожная добрая гаспадыня прыходзіць на гару з кошыкам пачастункаў.
© Sputnik / Альфред МикусПрысмакі пасля завяршэння свята ставяцца на агульны стол і з'ядаюцца разам усімі ўдзельнікамі абраду!
24/24
© Sputnik / Альфред Микус
Прысмакі пасля завяршэння свята ставяцца на агульны стол і з'ядаюцца разам усімі ўдзельнікамі абраду!