На парозе трэцяй хвалі: у Мінздароўя апублікавалі новую статыстыку па СOVID

Ад пачатку пандэміі ў краіне выяўлены ўжо амаль 322 тысячы выпадкаў інфікавання, памерлі ад "Кавіда" 2 247 чалавек.
Sputnik

МІНСК, 31 сак – Sputnik. Звыш 1,2 тысячы новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй выяўлены ў Беларусі за мінулыя суткі, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

"За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны - 1 213 пацыентаў з COVID-19", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 321 807 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

За апошнія 24 гадзіны ачунялі і выпісаны з бальніц 1 337 чалавек, у якіх раней быў дыягнаставаны "Кавід". Усяго ж вылечыліся - 312 320 беларусаў.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2 247 (+10 за суткі) пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Трэцяя хваля COVID у Беларусі

Вакцыну "Спутник V", выпушчаную ў Беларусі, правераць у цэнтры Гамалеі
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч спрагназаваў, што з канца сакавіка колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у краіне пачне расці.

Пры гэтым міністр звязаў гэта з сезоннымі віруснымі захворваннямі і звычайным цягам эпідпрацэсу - "гэтыя два фактары могуць напластавацца адзін на аднаго, што дасць негатыўны вынік".

Разам з тым, у Міністэрстве аховы здароўя ўпэўнены, што інтэнсіўнасць трэцяй хвалі будзе не вышэй за восеньскую.

Чытайце таксама: