Лукашэнка распарадзіўся стварыць беларускую вакцыну ад COVID-19

Мерапрыемствы, прадугледжаныя распараджэннем прэзідэнта па стварэнні вакцыны, разлічаны да 2023 года.
Sputnik

МІНСК, 1 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім устаноўлены палажэнні аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць каронавіруса, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

План, які прадугледжаны дакументам, разлічаны да 2023 і датычыцца Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук.

"У прыватнасці, вызначаны арганізацыі - выканаўцы работ па яе стварэнні, асноўныя этапы і крыніцы фінансавання гэтых работ, тэрміны правядзення даклінічных і клінічных выпрабаванняў", - сказалі ў прэс-службе.

У арганізацыі НАН і Міністэрства аховы здароўя будзе пастаўлена неабходнае абсталяванне, якое спатрэбіцца для стварэння прэпарата супраць COVID-19.

Акрамя таго, у рамках запланаваных мерапрыемстваў будзе рэканструяваны цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН.

Беларуская вакцына ад COVID-19

У цяперашні час Беларусь вырабляе вакцыну "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях на базе "Белмедпрэпаратаў". Першая партыя была разліта ў канцы лютага. Плануецца, што прамысловы выпуск расійскай вакцыны складзе да 500 тысяч доз у месяц.

Раней прэзідэнт рэспублікі заяўляў, што беларускую вакцыну ад каронавіруса па ўласных тэхналогіях Беларусь пачне вырабляць "дзесьці ў другой палове гэтага года".

COVID-эксперымент: гледачам дазволяць прысутнічаць на "Еўрабачанні"

Пры гэтым гендырэктар прадпрыемства "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў паведаміў, што на працягу гэтага года можа быць атрыманы прататып беларускай вакцыны ад каронавіруса, а ў наступным, магчыма, пачнецца падрыхтоўка да яе клінічных выпрабаванняў.

Зараз прышчэпачная кампанія ў краіне ідзе расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Синофарм". Мінск і Пекін абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці вакцыны з КНР у Беларусі.

Чытайце таксама: