Пару дэльфінаў заўважылі ў венецыянскім Гранд-канале. Верагодней за ўсё, прычына такога візіту да людзей крыецца ў пандэміі.
З-за COVID-19 у раёне венецыянскіх астравоў стала значна менш судоў, да 6 красавіка дзейнічае абмежаванне на суднаходства. І дэльфінам нішто не перашкодзіла заявіць свае правы на цэнтральны венецыянскі канал на радасць гледачоў.
Перш у інтэрнэце з'яўлялася нямала фэйкавых здымкаў, на якіх мастакі малявалі кітоў і дэльфінаў, якія плаваюць у каналах Венецыі. Але на гэты раз гаворка не пра фотошоп - дэльфіны на самай справе зацікавіліся астравамі.
Абмежаванні на суднаходства дзейнічаюць да 6 красавіка. Хто ведае, хто яшчэ прыплыве ў венецыянскія каналы за гэты час?
Глядзіце таксама:
- Нюх на каронавірус: унікальны эксперымент з сабакамі праводзяць у Італіі
- Відэафакт: фламінга вяртаюцца на возера Караколь
- Каралеўскі парад пінгвінаў: хвіліна замілавання вам гарантавана