Відэа

Відэафакт: рысянё прывязалася да салдата і ўспрымае яго як сабрата

Сыходзячы ў войска, радавы брыгады спецназа в / ч 3214 Аляксей Ліплянін нават уявіць сабе не мог, што будзе даглядаць за сапраўднай рыссю. Пра тое, як чалавек пасябраваў з дзікім зверам, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

У звычайным жыцці Аляксей Ліплянін быў аўтаслесарам. Любоў да жывёл у яго была з самага дзяцінства, а калі падрос, стаў валанцёрам і пачаў дапамагаць бяздомным жывёлам. Калі ён ішоў на службу ў войска, нават падумаць не мог, што і тут будзе даглядаць за зверам.

Але праз нейкі час у вайсковай часці 3214 з'явіўлася аднамесячнае рысянё Фенікс, і салдацкі ўклад жыцця Аляксея кардынальна змяніўся.

Аляксей сам падахвоціўся клапаціцца пра дзіцяня дзікай кошкі. Першы час праводзіў з ім амаль 24 гадзіны ў суткі, выгадоўваў з дапамогай соскі, гуляў і нават спаў разам з ім. Так і пачалася гісторыя незвычайнай дружбы дзікага звера і чалавека.

Калі Феніксу споўнілася паўгода, ён ужо не адставаў ад Аляксея ні на крок. Усяго праз месяц ён канчаткова пераехаў у вальер, але вайсковец працягваў даглядаць за рысянём. У адным ён упэўнены на 100%: як бы ні склалася далейшае жыццё, яго сяброўства з Феніксам - гэта назаўжды.

Глядзіце таксама: