МІНСК, 8 кра – Sputnik. Частка сродкаў інавацыйнага фонду Мінгарвыканкама - больш за 1,9 мільёна беларускіх рублёў - накіруюць на куплю электробусаў, такое рашэнне Мінгарсавета ад 19 сакавiка №282 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтым рашэннем удакладнены параметры бюджэту Мінска на бягучы год. Таксама рэшту сродкаў фонду ў суме больш 13,71 мільёна беларускіх рублёў перададуць у рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд.
Развіццё электратранспарту
Раней у Мінтрансе Беларусі паведамлялі, што распрацоўваецца дзяржаўная праграма да 2025 года, у якой прапісана развіццё электратранспарту. Па ёй плануецца электрыфікаваць 30% усяго гарадскога пасажырскага транспарту рэспублікі.
Рэалізацыя плана пачнецца спачатку ў Мінску і абласных гарадах, а таксама ў населеных пунктах, дзе пражываюць больш за 100 тысяч жыхароў. Кожны канкрэтны рэгіён будзе выпрацоўваць транспартную стратэгію самастойна.
Падчас выступлення на VI Усебеларускім народным сходзе прэм'ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка заявіў, што ў краіне плануецца выпускаць малагабарытную, камунальную тэхніку, пасажырскі і грузавы электратранспарт, легкавы і індывідуальны транспарт. А да канца пяцігодкі траціна гарадскога транспарту стане электрычнай.
Чытайце таксама:
- Парк абнаўляецца: новыя аўтобусы і электробусы пачалі працаваць у Мінску
- МАЗ паставіў першую партыю найноўшых аўтобусаў на вуліцы Мінска
- Новы аўтобус МАЗ з абеззаражнікам і "антысном" выпрабуюць у Сочы