Ад Гары Потэра да Уладара: лепшыя кнігі свету ў перакладзе на беларускую мову

Квэст для тых, каму надакучыла чытаць замежную літаратуру на мове аўтараў і хочацца праверыць свае сілы.
Sputnik

Айчынныя перакладчыкі працуюць без перапынку: штогод на беларускую мову перакладаюць дзясяткі кніг. Менавіта таму падрыхтаваны спіс – не поўны. Тут толькі толькі вяршкі, бо сярод беларускіх перакладаў кожны зможа адшукаць штосьці на свой густ.

Сусветна вядомыя кнігі, якія можна пачытаць на беларускай мове – у падборцы Sputnik.

Гары Потар

Творчасць Джоан Роўлінг аказалася вельмі прывабнай для беларускіх перакладчыкаў. З ангельскай мовы кнігі пра філасовскі камень, патаемную залу, вязня Азкабана і келіх агню пераклаў Дзяніс Мускі.

Навука і магія: этымалогія “Більба” і структура міфалагем Гары Потэра

Спіс перакладаў знакамітай гісторыі пра хлопчыка-чараўніка з рускай мовы на беларускую больш шырокі – тут акрамя пералічаных вышэй, частка пра Прынца-Паўкроўку і рэліквіі Смерці, "Квідыш скрозь стагоддзі", "Чароўныя істоты і дзе іх шукаць", "Байкі барда Біля". Пачытаць іх усе можна ў сеціве.

Што тычыцца друкаванага пераклада, ён з’явіўся ў 2020 годзе ў выдавецтве "Янушкевіч". Пераклад рабіла прафесійны лінгвіст з навуковай ступенню кандыдата навук, выкладчыца філалагічнага факультэта БДУ Алена Пятровіч. Менавіта дзякуючы ёй свет убачылі апавяданні Конан Дойла і Эдгара Аллана По, вершы Джэймса Морысана на беларускай мове.

Шэрлак Холмс

Зборнік з дваццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва, другі пасля "Прыгодаў пра Шэрлака Холмса", надрукаваны ў 1984 годзе. Па задуме гэтая кніга павінна была стаць апошняй у цыкле твораў пра Шэрлака Холмса, але праз некоторы час з’явілася апавяданне "Апошняя справа Холмса".

Пераклад на беларускую мову выйшаў у выдавецтве "Кнігазбор" у 2015 годзе, выканала яго Алена Казлова. Для ўсіх жадаючых набыць кнігу варта адзначыць, што наклад цалкам прададзены і дадруковак пакуль не было.  

Уладар пярсцёнкаў

Як Baggins стаў Торбінсам: інтэрв'ю з перакладчыкам Толкіна
Прафесара Толкіена абеларушваць пачалі ў 2000-ых. Раман-эпапею перакладалі на беларускую мову Дзмітрый Магілёўцаў і Крысціна Курчанкова  – часткі "Звяз Вярсцёнка", "Дзве вежы", "Вяртанне Караля".

Адну з самых папулярных кніг XX стагоддзя можна прачытаць у перакладзе на 38 моў свету. Але зрабіць гэта вельмі складана, бо многія імёны і геаграфічныя назвы ў арыгінальным тэксце маюць стараанглійскія, валійскія і скандынаўскія карані, якія могуць зразумець англамоўныя чытачы. Што тычыцца рускамоўных – для іх гэтая задачка можа быць з зорачкай. На дадзены момант вядома восем перакладаў на рускую мову.

Хронікі Нарніі

Яшчэ адзін твор з катэгорыі "Фэнтэзі" на беларускую мову пераклала Надзея Кім. Разам з Толкінам Льюіс лічыцца заснавальнікам і найлепшым прадстаўніком гэтага жанру.

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў "Хронік" на 41 мове свету.

Пыха і перадузятасць

Раман "Пыха і перадузятасць" Джэйн Остэн убачыў свет на пачатку XIX стагоддзя, а яго беларускамоўны пераклад з’явіўся амаль праз два стагоддзі – у 2019 годзе. Пераклала адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры Ганна Якута, на рахунку якой "Не адпускай мяне" Кадзуа Ісігура і іншыя замежныя творы.

Дарэчы, класічным перакладам на рускую мову лічыцца пераклад Імануэля Маршака.

За доўгую літаратурную гісторыю па рамане знялі некалькі фільмаў – тэлесерыялы ў 1980 і 1995 годзе і поўнаметражны фільм у 2005 годзе з Кірай Найтлі ў галоўнай ролі. Цікава было б паслухаць, як гучыць знакамітая акторка па-беларуску.

Каханне падчас халеры

Філасофія кахання: чытайце вершы англійскага паэта Шэлі на беларускай мове
Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркес распавядае пра каханне і перыпетыі жыцця прыгажуні Фэрміны Даса і Флярэнтына Арыса.

У перакладзе Карласа Шэрмана на беларускую мову кніга "Каханне падчас халеры" выйшла ў 2017 годзе ў выдавецтве Янушкевіч. Шэрман перакладаў з іспанскай на беларускую і наадварот. Дзякуючы яму іспанцы змаглі прачытаць "Дажыць да світання ", "Абеліск " і "У тумане " Васіля Быкава, творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна і Івана Шамякіна.

Палёт над гняздом зязюлі

Часопіс Time уключыў гэты раман у спіс лепшых англамоўных твораў з 1923 па 2005 год, яго, як і "Вялікага Гэтсбі " неаднаразова спрабавалі забараніць на тэрыторыі ЗША.

Існуе некалькі перакладаў рамана на рускую мову, а на беларускую кнігу пераклаў Аляксей Знаткевіч у 2017 годзе, надрукавала выдавецтва Янушкевіч.

Як і шматлікія літаратурныя бестсэлеры раман экранізавалі, але экранізацыю 1975 года крытыкаваў сам Кен Кізі.

Уладар

Нечакана, але беларускія перакладчыкі не пакінулі без увагі і найбольш вядомы твор выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння Нікало Макіявэлі.

Трактат, у якім апісваецца метадалогія захопу ўлады, метады кіравання і навыкі, неабходныя для ідэальнага кіраўніка, пераклаў у 2008 годзе на беларускую мову Зміцер Колас.

Кніга прадстаўляе цікаўнасць яшчэ і ў тым, што напісана была ў 1513 годзе, а апублікаваная толькі ў 1532 годзе праз пяць гадоў пасля смерці аўтара.

Байцоўскі клуб

"Я помню дзіўнае імгненне…": вершы Пушкіна па-беларуску
Раман амерыканскага аўтара Чака Паланіка ўбачыў свет у 1996 годзе ў ЗША, а ў 1999 годзе Дэвід Фінчэр зняў аднаіменны фільм, галоўныя ролі ў якім ыканалі Брэд Піт і Эдвард Нортан. Варта толькі ўявіць, як гэты тандэм размаўляе па-беларуску, дрыжыкі бягуць па спіне і замірае сэрца кожнай беларусачкі.

Крыху наблізіць фантазіі беларускамоўных дзяўчат да рэальнасці, дапаможа кніга выдавецтва "Логвінаў" з серыі "Амерыканка", надрукаваная ў 2013 годзе  ў перакладзе Сержа Мядзведзева.

Небяспечнае лета

Па назве гэтай кнігі з першага погляду, магчыма, складана здагадацца, аб чым пойдзе размова, але яе персанажаў ведае кожны. Гісторыі пра мумітроляў шведскай пісьменніцы Тувэ Янсан сталі сімвалам дзяцінства для многіх пакаленняў, у тым ліку і беларусаў.

Казачная аповесць "Небяспечнае лета" – толькі адна кніга з серыі пра казачных істот, якіх прыдумала шведская пісьменніца і мастачка. Пераклад убачыў свет у 2014 годзе пры дапамозе Зміцера Коласа.