Фрагменты касмічнага цела знайшоў жыхар гарадка Глосцершыр на захадзе Англіі прама на сцежцы каля свайго дома.
Абвуглены камень аказаўся абломкам метэарыта, які праляцеў у небе над поўднем Англіі 28 лютага 2021 года. Навукоўцы змаглі сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў.
Хімічная назва знаходкі – «углистый хондрит». Камяністы матэрыял змяшчае арганічныя рэчывы і амінакіслоты, неабходныя для ўзнікнення жыцця.
Фрагменты метэарыта настолькі добра захаваліся, што навукоўцы параўноўваюць іх з ўзорамі, сабранымі падчас касмічных місій. Узоры касмічнага аб'екта можна зблытаць з кавалкамі звычайнага вугалю, але яны нашмат больш мяккія і далікатныя.
Метэарыты нашмат старэй, чым любы іншы камень з Зямлі, і вандруюць у космасе тысячы гадоў, звычайна удараючыся аб сонца, а часам і падаюць на Зямлю. Паводле заявы Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, касмічны камень можа ўтрымліваць адказы аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і жыцця на Зямлі.
Глядзіце таксама:
- Неверагодныя віды: урочышча Базжыра трапіла ў аб'ектыў дрона – відэа
- "Падаючыя зоркі" зноўку на аўкцыёне - відэа
- Над Камчаткай выбухнуў метэарыт - відэа