Супрацоўнікі ААТ "Нафтан" і "Гродна Азот" могуць не атрымаць доступ да работы

Прычына, праблемы ў новых інструкцыях аб медаглядах, напрыклад, на "Нафтане" па медыцынскіх паказаннях з'явілася падстава адхіліць ад работы нават намесніка дырэктара.
Sputnik

ГРОДНА, 13 кра - Sputnik. Каля 2,5 тысяч супрацоўнікаў "Нафтана", а таксама работнікі "Гродна Азот", Мазырскага НПЗ і іншых хімічных прадпрыемстваў могуць не атрымаць доступ да работы з-за новых інструкцый па правядзенні медыцынскіх аглядаў, паведамляе федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Зараз да здароўя работнікаў названых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны сталі прымяняцца новыя патрабаванні. У пункце 9 дадатку 3 Інструкцыі аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў пералічаны захворванні, з якімі нельга працаваць у процігазе на выбухованебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцях. Напрыклад, адно з такіх супрацьпаказанняў - вастрыня зроку. Інструкцыя ўступіла ў дзеянне ў кастрычніку 2019 года.

"Палімір" і "Нафтан" ставяцца да катэгорыі выбуханебяспечных і пажаранебяспечных прадпрыемстваў. Любы працаўнік, знаходзячыся на іх тэрыторыі, павінен мець пры сабе процігаз. Пры гэтым на "Нафтане" для выканання спецыфічных работ ўсярэдзіне ёмістасцей і калодзежаў, дзе ёсць неабходнасць работы ў процівагазах, заўсёды існаваў прафесійны адбор. Аднак пасля ўступлення ў сілу новай інструкцыі аналагічныя патрабаванні распаўсюдзіліся на ўсіх работнікаў. І па выніках медыцынскіх аглядаў іх перасталі пускаць да работы", - растлумачыў сутнасць праблемы старшыня Віцебскага абласнога савета Белхімпрафсаюза Сяргей Троцкі.

Што зробіць унікальным Мазырскі НПЗ - без аналагаў ад Брэста да Уладзівастока?
Напрыклад, на "Нафтане" пасля планавага медагляду з-за недастатковай вастрыні зроку з'явілася падстава адхіліць ад працы намесніка дырэктара. Для сітуацыі знайшлі часовае рашэнне, аднак было узнята пытанне аб тым, каб ўрэгуляваць усё на заканадаўчым узроўні.

Праблему пачалі абмяркоўваць яшчэ ў верасні мінулага года, былі звароты і лісты ў галіновы прафсаюз, у Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У выніку Міністэрства аховы здароўя даслала прадпрыемствам хімічнай галіны ліст, у якім было сказана, што для тых работнікаў, якія не ўжываюць процігаз, медагляды праводзяцца без уліку павышаных патрабаванняў да здароўя.

Зараз Міністэрства аховы здароўя працуе над зменамі ў Інструкцыю аб медаглядах.

Чытайце таксама: