МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.
"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
- Перамовы Галоўчанкі і Мішусціна пройдуць у бліжэйшыя дні
- Якія памылкі еўрапейскай інтэграцыі трэба ўлічыць Беларусі і Расіі - эксперт