МІНСК, 16 кра – Sputnik. Дзесяць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці атрымалі дазвол на пастаўкі яблыкаў у Расію, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду.
Абмежаванне на экспарт садавіны было знята расійскай службай пасля атрымання гарантый Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі. Пастаўляць яблыкі брэсцкія прадпрыемствы змогуць ужо з сённяшняга дня.
"Рашэнне прынята на падставе прадстаўленай беларускім бокам інфармацыі аб астатках яблыкаў ураджаю 2020 года, якія знаходзяцца на захоўванні, вырабленых у Брэсцкай вобласці, а таксама па выніках дасягнутых дамоўленасцей", - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.
Увоз яблыкаў дазволены наступным кампаніям ААТ "Чарнаўчыцы", ААТ "Агра-Моталь", ААТ "Ружаны-Агра", РУП "Брэсцкая АСГВС НАН Беларусі", а таксама фермерскім гаспадаркам "Яквіл", "Уладзімір плюс", "Карпін", "Новы сад","ВСК сад" і "Альшаны-Два".
Часовыя абмежаванні на ўвоз свежых яблыкаў у РФ былі уведзены з 17 сакавіка бягучага года - падставай паслужыла затрыманне чарговай машыны, якая пад выглядам беларускіх везла ў Расію польскія яблыкі.
Пра "санкцыёнку"
Як лічаць эксперты, у Расіі пазітыўнымі наступствамі ўвядзення эмбарга сталі рост сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці (у прыватнасці, вырасла вытворчасць мяса, малочных прадуктаў, гародніны), а таксама зніжэнне залежнасці ад аграхарчовага імпарту.
У гэты ж час неаднаразова фіксаваліся выпадкі спроб увозу санкцыйнай прадукцыі пад выглядам вырабленай у Беларусі.
Чытайце таксама:
- Нішто санкцыёнке: чаму яблыкі і грушы з Беларусі забараняюць у Расіі?
- Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі "беларускіх" яблыкаў у Расію
- Рассельгаснагляд абмеркаваў з Беларуссю інтэграцыю інфармацыйных сістэм