Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мішусцін: усе нашы міністры працуюць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

У беларускі сталіцы расійскі прэм'ер, які прыбыў з афіцыйным візітам, падчас перамоў на вышэйшым узроўні павінен абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з рэспублікай, у тым ліку інтэграцыйную тэматыку.
Sputnik

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Расце лічба ўзаемнага тавараабароту, які паступова аднаўляецца, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Па словах Мішусціна, напярэдадні візіту ён абмеркаваў гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым удакладніў, што падтрымлівае кантакты з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам.

"Усе нашы міністры, прадстаўнікі ведамстваў працуюць як над паляпшэннем нашых адносін, так і над надзённымі праблемамі", - запэўніў кіраўнік расійскага ўрада.

Усё аднаўляецца

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што пачаў аднаўляцца ўзаемны тавараабарот, пра што сведчаць лічбы, якія растуць.

"Мы зафіксавалі, што падзенне пасля каронавіруса было значным. Цяпер гэта ўсё аднаўляецца", - удакладніў ён.

"Мы аднаўляем і паветраныя зносіны. 30 красавіка з Масквы ў Мінск павінна "паляцець" "Ласточка" (фірменны цягнік - Sputnik). Мы гэта вітаем. Слава Богу каронавірусная інфекцыя адыходзіць", - адзначыў кіраўнік урада РФ.

Ёсць пытанні

Дзесяці прадпрыемствам Брэстчыны дазволілі пастаўляць яблыкі ў Расію
Пасля чаго дадаў, што яшчэ ёсць шмат пытанняў. Медыкі папярэджваюць пра рызыкі, якія могуць утрымлівацца ў розных варыяцыях штамаў каронавіруса.

Расійскі прэм'ер выказаў надзею, што сумесныя меры па супрацьдзеянні інфекцыі прынясуць свой плён і асабліва адзначыў, што ў канцы сакавіка ў Беларусі пачаўся выраб расійскай вакцыны "Спутник V".

Інтэграцыя сістэм

"Наша ўзаемадзеянне ў галіне прамысловасці, энергетыкі, транспарту, інфраструктуры, будаўніцтва вельмі актыўнае. 2021 год - гэта год Расіі ў Беларусі, а наступны Беларусі ў Расіі. Нашы культурныя сувязі, абмен прадстаўнікамі культуры, будзе інтэнсіфікаваны", - сказаў ён.

Міхаіл Мішусцін паведаміў, што падпісаў са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам адпаведную праграму культурнага супрацоўніцтва.

"Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць нашы сістэмы. Я даўно ведаю беларускіх калег з Мытнай службы, з Падатковай службы. Гэта высокія прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць ў пастаянным рэжыме (увесь таваразварот), павінны быць інтэграваныя", - таксама канстатаваў ён.

На яго думку, інтэграцыя будзе на карысць Саюзнай дзяржаве.

"Выгада, а ні ў якім разе нейкія паглынанні. Мы так гэта і бачым. Паспрабавалі разгледзець магчымасці гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапануе і беларускі, і расійскі бок. Сёння пагаворым пра гэта, мы рыхтаваліся з Раманам Аляксандравічам (Галоўчанкам - Sputnik) да гэтай падзеі", - растлумачыў пазіцыю расійскі прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама: