Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць аптэчнай сеткі ў Гродзенскай вобласці

Меры рэагавання ўжылі "за парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў па выніках кантрольных мерапрыемстваў Камітэта дзяржкантролю".
Sputnik

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Дзейнасць аптэк у Гродне і Лідзе, якія належаць ТАА "Арніка-Люкс", прыпынена рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Асобнымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці не прыняты меры па зніжэнні цэн, адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю.

"Вынікі маніторынгаў паказалі, што большасць аптэчных сетак прынялі меры па зніжэнні цэн на лекі", - гаворыцца ў паведамленні КДК.

Зараз супрацоўнікі ведамства праводзяць кантрольныя мерапрыемствы ў аптэчных сетках Брэсцкай вобласці. Удакладняецца, што рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў выдадзены ТАА "СемВлас", ПУГП "Свет лекаў" і ПУГП "Сафіфурыя". Таксама рэкамендацыі выдадзены і мінскай сеткі ТАА "Партнёр Медытэк", дзе ў сакавіку-красавіку щстаноўлены факты павышэння цэн на лекі.

Аптэчная сетка ТАА "Здаровае рашэнне", праца якой была прыпынена з 22 сакавіка па 5 красавіка, ужо знізіла цэны на 1,53% - 8,13%, гаворыцца ў паведамленні КДК.

Што адбываецца з цэнамі на лекі ў Беларусі

Раней лекавыя сродкі не абкладаліся падаткам на дабаўленую вартасць. З 1 студзеня ў Беларусі змяніўся парадак спагнання ПДВ, і цяпер на лекі і шэраг медыцынскіх вырабаў устанаўліваецца стаўка падатку на дабаўлены кошт - 10%. Увядзенне ПДВ чакана пацягнула за сабой павелічэнне цэн на прэпараты - на 10%, а то і 30%.

Самазвал, лекі і цукар: Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Сірыі

Улады неадназначна ўспрынялі такі рост, выкліканы ўвядзеннем падатку. Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на гэта ў сваім стылі і прыгразіў, што "калі прыватнікаў не прывядуць ў пачуцці", на рынку застануцца толькі дзяржаўныя аптэкі.

З 1 сакавіка змяняць цану на лекі можна, але не больш чым на 0,2% у месяц пасля ўзгаднення з камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

Чытайце таксама: