Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Як бясплатна атрымаць адукацыю ў Расіі: квоты, экзамены пры ВНУ і ЦТ

Усё больш беларусаў хочуць вучыцца ў Расіі - як паступіць у расійскія ВНУ на бюджэт, даведвалася карэспандэнт Sputnik Беларусь Марыя Навуменка.
Sputnik

РФ істотна павялічвае колькасць квот на навучанне ў ВНУ для замежнікаў. Але дзякуючы статусу грамадзян Саюзнай дзяржавы беларусы маюць больш магчымасцей для паступлення ў расійскія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Як гэта зрабіць і якія спецыяльнасці прыцягваюць беларускіх абітурыентаў у Расіі - чытайце ў аглядзе Sputnik Беларусь.

Скарыстацца квотамі Урада РФ

Звыш 10 тысяч грамадзян Беларусі ў цяперашні час навучаюцца ў расійскіх ВНУ, паведамілі Sputnik у Міністэрстве адукацыі і навукі Расіі. Для параўнання: на 2019 год у Польшчы атрымлівалі вышэйшую адукацыю крыху больш за 6 тысяч беларусаў, такія звесткі прыводзіць профільнае ведамства рэспублікі. У 2019-м Белстат паведамляў пра 252,5 тысячы беларускіх студэнтаў у ВНУ РБ.

Год ад года Расія павялічвае квоты, дзякуючы якім замежныя студэнты могуць за кошт расійскага бюджэту навучацца ў ВНУ РФ. Пры гэтым расце і колькасць заявак ад беларусаў, якія хочуць трапіць пад дзеянне расійскай праграмы.

Як бясплатна атрымаць адукацыю ў Расіі: квоты, экзамены пры ВНУ і ЦТ

Варта адзначыць, што ў РБ каля 50% месцаў у ВНУ з'яўляюцца бюджэтнымі, у РФ гэты паказчык вышэй за 60%.

Студэнтка другога курсу Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта Дар'я Лемяшонак паступіла па квоце, прадстаўленай расійскім урадам.

Міністр адукацыі расказаў, на якія спецыяльнасці паступіць будзе прасцей

"Я была ўдзельніцай алімпіяд па біялогіі, навукова-практычных канферэнцый. Усе дыпломы і ўзнагароды я аднесла ў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску, мне налічылі балы, якіх хапіла для атрымання квоты, - успамінае дзяўчына. - Чаму я абрала Расію? Мне падалося, што тут я змагу рэалізаваць свой патэнцыял, бо Балтыйскі федэральны ўніверсітэт славіцца сваімі лабараторыямі і абсталяваннем".

Па дадзеных Рассупрацоўніцтва, на 2021-2022 навучальны год на навучанне ў ВНУ РФ пададзена каля 1000 заявак. 90% абітурыентаў хочуць навучацца па праграмах бакалаўрыята і спэцыялітэта, 6% - магістратуры, 4% - аспірантуры і ардынатуры.

"Найбольш папулярнымі напрамкамі падрыхтоўкі па колькасці заявак сталі матэматыка і механіка - гэта 17% ад агульнай колькасці заявак, медыцына - 13,5%, эканоміка і кіраванне - 12%", - удакладнілі ў прэс-службе федэральнага агенцтва.

Для паступлення па квоце на першым этапе адбору кандыдатам трэба запоўніць анкету, адсканіраваць пашпарт і даслаць дакумент аб адукацыі (атэстат або дыплом) у прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Далей улічваюцца індывідуальныя дасягненні кандыдата - перамогі ў алімпіядах і іншае. Для бакалаўрыята і спэцыялітэта ў бягучым годзе прадугледжана навіна - тэставанне: трэба здаць два ўступныы прадметы на будучую спецыяльнасць.

Як бясплатна атрымаць адукацыю ў Расіі: квоты, экзамены пры ВНУ і ЦТ

Здаць іспыты ў расійскім ВНУ

Беларусы могуць паступіць у Расію не толькі ў рамках квот, але і праз расійскія ўступныя выпрабаванні, здаўшы Адзіны дзяржаўны экзамен (АДЭ). Але практычна ў тыя ж тэрміны праходзяць школьныя выпускныя іспыты ў Беларусі і здача цэнтралізаванага тэставання (ЦТ). Таму некаторыя беларусы здаюць экзамены непасрэдна ў расійскім ВНУ. Іх вынікі прыраўноўваюцца да АДЭ.

Па выніках такіх экзаменаў Павел Гладзіловіч з Наваполацка пяць гадоў таму паступіў у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны электратэхнічны ўніверсітэт "ЛЭТІ". Цяпер ён ужо вучыцца ў магістратуры НДТУ "МІСіС" і марыць сысці ў эксперыментальна-тэарэтычную фізіку і калі-небудзь вярнуцца на радзіму, каб "ажывіць" кафедру фізікі Беларускага дзяржуніверсітэта.

"Я планую атрымаць навуковую ступень, вярнуцца ў Беларусь і там выкладаць, каб і беларуская навука падымалася", - разважае ён.

Па дадзеных Мінадукнавукі РФ, у бягучым навучальным годзе навучанне за кошт сродкаў федэральнага бюджэту праходзяць 3 734 беларусы. Лічба расце з кожным годам, у 2019 годзе грамадзян Беларусі было 3 618 чалавек, у 2018 – 3 471.

Студэнт-хімік Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя Ламаносава Дзяніс Парфір’еў перамог у алімпіядзе школьнікаў МДУ імя М.В. Ламаносава, і для паступлення на "бюджэт" яму неабходна было толькі здаць адзін унутраны экзамен па хіміі, замяшчаючы АДЭ.

Як атрымаць спрошчанае грамадзянства РФ і мільён на адукацыю

Малады чалавек успамінае, што ў родным Мінску ён з дзевятага класа ўдзельнічаў у прадметных алімпіядах і меў магчымасць паступіць на "бюджэт" у любую беларускую ВНУ, але зрабіў выбар на карысць Расіі, палічыўшы, што ў Маскве ў яго будзе больш шансаў рэалізаваць свой патэнцыял.

"Мне не паступалі прывабныя прапановы з еўрапейскіх ВНУ. Па-мойму, гэта нейкая выдумка, што Еўропа пачкамі заваблівае беларускіх студэнтаў. Калі ў кагосьці і ёсць магчымасць з'ехаць вучыцца ў ЕС, то абітурыенты выбіраюць ВНУ Польшчы і Чэхіі. Але пра Чэхію я дакладна ведаю, што ўзровень адукацыі там істотна ніжэй, чым у Расіі. У такім выпадку мне незразумела: навошта спатрэбілася з'язджаць туды? Толькі дзеля еўрапейскага дыплома?" - разважае суразмоўца Sputnik.

Гэтым летам беларускія абітурыенты змогуць паступаць у расійскія ВНУ не толькі па выніках АДЭ, як было раней, але і па выніках цэнтралізаванага тэставання.

Новыя правілы будуць дзейнічаць у дачыненні да бакалаўрыята, спэцыялітэта і магістратуры. Пры паступленні дастаткова будзе толькі прад'явіць сертыфікат з паспяховымі вынікамі ЦТ. Аднак за навучальнымі ўстановамі Расіі застаецца права на правядзенне ўнутраных уступных экзаменаў і гутарак.

Чытайце таксама: