Відэа

Пралятаючы над Чарнобылем: для турыстаў адкрылі новы авіямаршрут - відэа

Лайнер пралятае над Чарнобыльскай АЭС на нізкай вышыні - 900 метраў. Таму з ілюмінатара добра бачная сама станцыя, саркафаг "Сховішча", збудаваны над 4-м энергаблокам, можна ўбачыць і пакінутыя дамы "мёртвага" горада Прыпяць.
Sputnik

Новы авіямаршрут адкрылі для турыстаў да 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Рэйс з кіеўскага аэрапорта Барыспаль арганізавала буйная ўкраінская авіякампанія.

Авіяэкскурсія атрымала назву "Палёт над Кіевам - свет вачыма пілота". Але асаблівасць яе ў тым, што самалёт лятае не толькі над украінскай сталіцай, але і над зонай адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС.

Як выглядае беларуская зона адчужэння - фота
Лайнер пралятае над рэактарамі АЭС на нізкай вышыні - усяго 900 метраў. У ілюмінатары можна ўбачыць саму атамную станцыю, саркафаг "Сховішча", збудаваны над 4-м энергаблокам, і пакінуты горад Прыпяць.

Падчас экскурсіі пасажырам таксама распавядаюць аб прычынах і наступствах аварыі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года. Авіятур доўжыцца каля гадзіны. Пасля яго заканчэння лайнер вяртаецца ў Барыспаль.

Чытайце таксама: