Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску

Канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты і нафтапрадуктаў абмяркуюць у бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін.
Sputnik
МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Беларусь і Казахстан падпісалі міжурадавае пагадненне аб пастаўках нафты ў нашу краіну, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.
У Нур-Султане прайшлі перамовы беларускага прэм'ера Рамана Галоўчанка і яго казахстанскага калегі Аскара Маміна. У бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.
Упаўнаважаным на перамовах па нафце стаў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў. Ён адзначыў, што прэм'еры абедзвюх краін абмеркавалі ў асноўным пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паколькі папярэднія гады былі не зусім простыя.
"Сёння мы бачым, што ва ўзаемным гандлі ёсць станоўчая дынаміка, прычым растуць пастаўкі з Казахстана ў Беларусь. Мы працягваем нарошчваць наш экспарт. У гэтым годзе мы павінны выйсці на новыя паказчыкі - па таварах і паслугах больш за 1 мільярд долараў", - растлумачыў Гур'янаў .
Ён дадаў, што Казахстан - традыцыйны стратэгічны партнёр Беларусі, і цяпер краіны абмяркоўваюць новыя магчымасці па развіцці прамысловай кааперацыі.
"Было падпісана міжурадавае пагадненне аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. У папярэднія гады ў асноўным пераважаў беларускі экспарт у Казахстан. Краіна індустрыяльна развіваецца, і мы бачым, што ёсць новыя магчымасці продажаў казахстанскіх тавараў на наш рынак", - канстатаваў дыпламат.
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі таксама нагадаў, што Беларусь і Казахстан актыўна супрацоўнічаюць на еўразійскай прасторы - ад лагістыкі тавараў да прамысловай кааперацыі, "асабліва ў бягучых умовах, калі наша краіна глядзіць на новыя рынкі збыту". Па словах Гур'янава, Казахстан у бліжэйшы час можа ўвайсці ў пяцёрку гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі.

Дзе Беларусь закупляе нафту?

Беларусь закупляе нафту ў Расіі (пастаўкі ідуць па нафтаправодзе "Дружба" і чыгунцы). Пры гэтым адпрацаваны таксама балтыйскі і чарнаморскі маршруты паставак сыравіны, па якіх рэспубліка атрымлівала чорнае золата з Азербайджана, Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі і ЗША.

Візіт беларускай дэлегацыі ў Казахстан

Фота
Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка разам з членамі дэлегацыі 26-28 чэрвеня наведвае з рабочым візітам Казахстан. У першы дзень кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з прэзідэнтам краіны Касым-Жамартам Такаевым, наведаў шэраг мясцовых прадпрыемстваў і правёў перамовы пашыранага фармату з прэм'ер-міністрам Аскарам Маміным.

Па выніках I квартала гэтага года двухбаковы тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў 175,6 мільёны долараў, на 12% перавысіўшы аналагічны перыяд 2020 года.
Чытайце таксама: