МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС. Адпаведная пастанова Саўміна №366 ад 29 чэрвеня апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 ліпеня для лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, дызельнага паліва, бензіну таварнага, бензолу, талуолу, ксілолы і алеяў змазачных мытная пошліна павышана на 18,4 долара за тону, гэта на 0,8 долара больш, чым у чэрвені.
Прамагонны бензін вырастае на 1,5 долара - 33,8 за адну тону.
Што тычыцца сырой нафты, мазуту, бітуму нафтавага, вазеліну і парафіну, адпрацаваных нафтапрадуктаў, то цяпер пошліна вырасце на 2,7 долара (61,5).
У апошні раз стаўкі вывазных мытных пошлін мяняліся (павышаліся) 1 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Беларусь і Казахстан дамовіліся аб пастаўках нафты Мінску
Пагадненне аб агульным рынку нафты могуць падпісаць у ЕАЭС да 2023 года
"Гомельтранснафта Дружба" аднавіла прапампоўку нафты з Расіі ў Еўропу