Звесткі Мініздароўя па каронавірусе: зноў больш за тысячу за суткі

Сутачны паказчык захворвання на COVID-19 прыкметна павялічыўся ў апошнія дні ў Беларусі: яшчэ ў аўторак было менш за 500 хворых.
Sputnik
МІНСК, 1 ліп – Sputnik. За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1 023 новых хворых, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя ў сераду.
Ачунялі 1 187 пацыентаў, памерлі за апошнія 24 гадзіны - 10.
Усяго ад пачатку пандэміі афіцыйна зарэгістравана ўжо 418 212 захварэлых, з іх справіліся з хваробай 410 984 чалавекі, ахвярамі інфекцыі за ўвесь час сталі 3 153 пацыенты (+10 за мінулыя суткі).

Прафілактыка каронавіруса і сітуацыя ў свеце

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што найважнейшым фактарам прафілактыкі каронавіруса застаецца вакцынацыя.
Па звестках ведамства, больш за 909 тысяч чалавек у Беларусі ўжо атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, звыш 602,5 тысяч прайшлі поўны курс.
Па дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША), у свеце колькасць зарэгістраваных выпадкаў COVID-19 перавысіла 182 млн, памерлі 3,94 млн чалавек.
Лідзіруюць ЗША (звыш 33,66 млн), Індыя (больш за 30,41 млн) і Бразілія (18,55 млн). У пяцёрцы - Францыя (5,83 млн) і Расія (больш за 5,44 млн).
Чытайце таксама:
Цалкам прышчапіліся ад каронавіруса больш за 600 тыс беларусаў
Мігрантаў прышчапляюць у Маскве. Хто плаціць за вакцыну?
Мінздароўя прапаноўваюць адмяніць самаізаляцыю пасля адпачынку ў Турцыі і Грузіі
Пуцін распавёў, якой вакцынай прышчапіўся
Піневіч: індыйскі штам каронавіруса будзе развівацца ў Беларусі