МУС Беларусі: святкаванне 3 ліпеня прайшло без НЗ

Масавыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прайшлі больш чым у 300 месцах па ўсёй краіне.
Sputnik
МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусі прайшло без надзвычайных здарэнняў, паведамляе МУС Беларусі.
"Належны ўзровень аховы грамадскага парадку забяспечаны: аператыўная абстаноўка ў краіне была спакойнай, надзвычайных здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана", - напісала афіцыйны прадстаўнік ведамства Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале.
Яна ўдакладніла, што масавыя мерапрыемствы 3 ліпеня прайшлі больш чым у 300 месцах па ўсёй краіне, найбольш значныя з іх - каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" і каля стэлы "Мінск - горад-герой".
Традыцыйна ўрачыстасці завяршыў святочны салют.
Як паведамлялася раней, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме. Асноўную ўвагу яны надавалі асабістай і маёмаснай бяспецы грамадзян, а таксама дарожнай бяспецы.
Чытайце таксама:
Дзень Незалежнасці: Лукашэнка на мітынгу ля Кургана Славы
Лукашэнка: дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам перамогі ва ўсёй вайне