Фота

Купальская ноч: самае таемнае летняе свята адбылося на возеры Шо на Глыбоччыне

Удзельнікі фальклорнага гурта "Варган" з горада Полацк разам з аматарамі народных традыцый правялі Купалле на аграсядзібе "Запаведны востраў", што на возеры Шо ў Глыбоцкім раёне Беларусі.
Sputnik
1 / 17

Купальскае свята ў лепшых беларускіх традыцыях адзначалі тут у ноч з 3 на 4 ліпеня.

2 / 17

Спачатку на лузе дзяўчаты ў нацыянальнай вопратцы збіралі кветкі і травы для вырабу вянкоў.

3 / 17

А таксма для ўпрыгожвання купальскага слупа і кола для вогнішча.

4 / 17

Назбіралі чароўныя расліны і для таго, каб зварыць традыцыйны святочны напой - крупнік.

5 / 17

Затым, пакуль хлопцы нарыхтоўвалі дровы і будавалі купальскае вогнішча, дзяўчаты гатавалі старадаўнія стравы.

6 / 17

Пад абрадавыя купальскія песні прыгажуні варылі кулеш - старадаўні дэсерт з жытняй мукі і любых свежых ягад і мёду...

7 / 17

...і адціскалі цудоўны сялянскі сыр са спецыямі і свежым кропам.

8 / 17

Затым было ўрачыстае святочнае шэсце.

9 / 17

Яно адбывалася праз вёску Шо...

10 / 17

...у якую завітала галоўная Купалінка з сяброўкамі.

11 / 17

Сяброўкі Купалінкі спявалі, весела ўсміхаліся і жартавалі.

12 / 17

Чароўныя госці вёскі завіталі на карабліку праз возера.

13 / 17

А некаторыя нават проста прыплылі сваёй хадой!

14 / 17

Свята пачалося яшчэ да ночы.

15 / 17

А калі стала надыходзіць цемра, запалілі вялікае Купальскае вогнішча.

16 / 17

Далей былі карагоды, народныя гульні і песні, пачастунак ўсіх удзельнікаў куляшом, сырам і крупнікам...

17 / 17

...і так да світання!

Глядзіце таксама:
Як святкавалі Купалле ў Строчыцах - фота
Русальны тыдзень на Любаншчыне ў фотаздымках
Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны