Правал на новым участку яшчэ не адкрытай дарогі адбыўся ў нядзелю ўвечары, калі дождж ужо скончыўся. Мяркуючы па ўсім, размыла грунт, частку дарогі разам з асфальтам, тратуар проста абваліўся. Таксама ўпаў адзін з ліхтарных слупоў. Пацярпелы ўчастак знаходзіцца прама на выездзе з Усходняга маста з боку правага берага.
Гараджане, якія ўжо паспелі пабываць на месцы абвалу і паглядзець маштаб разбурэнняў, мяркуюць, што прычынай магла стаць памылка будаўнікоў і праекціроўшчыкаў.
"Паглядзіце, якая тут ліўнеўка маленькая, трыццаць пятка - не больш, вядома, яна не справілася з такім патокам вады. Гэты ўчастак дарогі і сам мост знаходзяцца ў нізіне, вада збіралася з двух бакоў. Тут трэба сапраўды мяняць ліўнеўку", - выказаў меркаванне мужчына, які апынуўся на месцы задрэння.
У панядзелак раніцай на месца надзвычайнага здарэння выехаў старшыня гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і яго намеснікі. Была названа папярэдняя прычына абвальвання - гэта не паспеўшыя ўмацавацца за кошт дзёрну адхоны, пашкоджаная дарожная ліўнеўка, вада, з-за якой і размыла грунт.
Чакаецца, што наступствы нядзельнага ліўня на новай дарозе ліквідуюць за паўтара тыдня. Таксама плануюць уладкаваць дадатковы вадаскід, каб падобныя НЗ не паўтараліся.
Ад моцнага нядзельнага ліўня пацярпелі і аб'екты новага ўчастка аб'язной дарогі ля Усходняга моста. Так, на падыходах да падземных пераходаў "паплылі" схілы, ператварыўшы дарожкі ў балота.
Не абышлося без здарэнняў і на адкрытым 2 ліпеня участку дарогі ў раёне новай двухузроўневай развязкі ля мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі. Тут утварылася вялізная лужына, адзін з кіроўцаў вырашыў яе праехаць і заглух, вада трапіла ў салон. Машыну прыйшлося выцягваць эвакуатарам.
Глядзіце таксама:
Беларусы згулялі ў футбол на балоце, было брудна і відовішчна – відэа
Выратаванне тапельца вачыма відавочцы - відэа
У Наваполацку ўзвялі пантонны мост – відэа