Два ўкраінскія тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі

У эфіры замежных праграм Мінінфарм рэспублікі выявіў рэкламу, якая не была заяўлена пры атрыманні дазволу на вяшчанне.
Sputnik
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Украінскія тэлеканалы UA і KVARTAL TV выключаны са спіса дазволеных для рэтрансляцыі на тэрыторыі Беларусі.
Дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі рэспублікі гэтых замежных тэлепраграм ануляваны рашэннем Міністэрства інфармацыі ад 5 лiпеня 2021, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
"Падставай для прыняцця рашэння стала парушэнне дзеючага заканадаўства ў частцы, якая тычыцца спецыялізацый замежных СМІ. У эфіры ўкраінскіх тэлепраграм выяўлена рэклама, не заяўленая пры атрыманні дазволаў на вяшчанне", - растлумачылі ў Мінінфарме Беларусі.
Раней украінскія ўлады выключылі з сеткі вяшчання беларускі тэлеканал "Беларусь 24".
Прычынай забароны канала стала дэманстрацыя ў эфіры песень, фільмаў і праграм з удзелам персон, забароненых на Украіне. Нагодай у тым ліку стаў кантэнт, які змяшчае "элементы распальвання нацыянальнай варожасці" і пагардлівыя выказванні ў адрас Украіны.
У Мінінфарме Беларусі назвалі такія дзеянні ўкраінскіх улад "чарговым беспадстаўным недружалюбным жэстам".

Якіх тэлеканалаў больш няма ў эфірнай сетцы?

Нагадаем, з 27 чэрвеня была спынена трансляцыя RTVI у Беларусі, а з 16 чэрвеня спынена дзеянне дазволаў на распаўсюджванне чатырох замежных тэлевізійных СМІ.
Гаворка ідзе пра два расійскія тэлеканалы IQ HD і "Живи!", а таксама пра два украінскія Спорт 1 і Спорт 2. Яны таксама былі выкрэслены з эфірнай сеткі на тэрыторыі Беларусі.
У траўні былі выключаны са спіса дазволеных да распаўсюджвання ў рэспубліцы расійскія каналы RUSSIAN MUSICBOX, "Мама" і CANDYMAN, раней у чэрвені - "КИНОМИКС", "Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)" і "Русская ночь". Апошнія тры плануюць вярнуць у сетку вяшчання.
Чытайце таксама:
Менш эротыкі і спорту: 2 тэлеканалы спынілі вяшчанне ў Беларусі
"Белтэлекам" перастаў трансляваць Euronews, замест яго - новы тэлеканал
Асацыяцыю па недапушчэнні негатыўнага кантэнту стварылі ў Беларусі