Лукашэнка абмяркуе новую Канстытуцыю з камісіяй

Апошняе пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 21 ліпеня, прапановы па змяненні Асноўнага Закона краіны павінны быць прадстаўлены прэзідэнту краіны да 1 жніўня.
Sputnik
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. Прапановы па папраўках у Канстытуцыю Беларусі плануецца абмеркаваць з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам пасля 1 жніўня, заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі, кіраўнік камісіі па папраўках ў Асноўны Закон Пётр Міклашэвіч.
"Пасля 1 жніўня мы яшчэ будзем праводзіць пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам прэзідэнта", - сказаў Міклашэвіч.
На мінулым пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі разглядалася юрыдычнае афармленне прапаноў па змяненні прэамбулы Асноўнага закона краіны і палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу, вызначэнню канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага схода.
Сваю працу камісія завяршае 21 ліпеня. Да 1 жніўня прапановы па змяненні Асноўнага Закона павінны быць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Затым праект абноўленай Канстытуцыі вынесуць на грамадскае абмеркаванне.

Асноўны блок паправак у Канстытуцыю

Праект новага Асноўнага Закона будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум у лютым 2022 года. Над ім зараз працуе Канстытуцыйная камісія, у склад якой уваходзіць 36 чалавек.
Чакаецца, што ў цэлым Канстытуцыя зведае істотныя змены. Плануецца пашырыць ролю парламента і абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта.
Акрамя таго, частка адказнасці кіраўніка дзяржавы можа перайсці да ўрада. Напрыклад, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы прэм'ер-міністра, узмацніўшы яго ролю ў фарміраванні Саўміна.
У выбарчых бюлетэнях на рэспубліканскім рэферэндуме ўвесь блок карэкціровак будзе пазначаны ў адным пытанні.
Чытайце таксама:
УНС можа стаць абіраемым органам пасля атрымання канстытуцыйнага статусу
Канстытуцыю плануюць дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацсамабытнасці
Канстытуцыйны суд могуць надзяліць правам правяраць законнасць выбараў
УНС зможа аб'яўляць імпічмент прэзідэнту – Міклашэвіч
На рэферэндум па Канстытуцыі будзе вынесена толькі адно пытанне – ЦВК