Вонкавую рэкламу зараз прыйдзецца ўзгадняць з мясцовымі ўладамі

Гэта павінна спрыяць папярэджанню выпадкаў, калі размяшчаецца недакладная або неэтычная рэклама.
Sputnik
МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб змяненні дэкрэта прэзідэнта Беларусі па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы", паведаміла прэс-служба беларускага лідэра.
Змест вонкавай рэкламы, у тым ліку, якую размяшчаюць на білбордах і транспарце, цяпер трэба будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Вызначаць парадак будзе Саўмін. У паведамленні гаворыцца, што такія меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы.
Таксама ў прэс-службе прэзідэнта адзначылі, што дэкрэт не закране рэкламы на аўтамабілях, якая змяшчае выключна інфармацыю аб таварных знаках і знаках абслугоўвання, перавозках пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтай машыны.
Раней, згодна з дэкрэтам №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", бізнэс меў права не распрацоўваць праектную дакументацыю для размяшчэння вонкавай рэкламы, а таксама не ўзгадняць "наружку" ў выканкамах, у тым ліку пры размяшчэнні на грамадскім транспарце. Цяпер дзеянне гэтага пункта, мабыць, адмяняецца.
МПЗ растлумачыла, як блогеры павінны плаціць падаткі