Беларускі хакеіст папоўніў склад маскоўскага "Спартака"

Нягледзячы на маладосць, хакеіст ужо мае вялікую калекцыю заслуг, цяпер яму трэба будзе праявіць сябе ў маскоўскім клубе.
Sputnik
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Форвард Іван Драздоў падпісаў двухбаковы кантракт на год з маскоўскім хакейным клубам "Спартак", паведаміла прэс-служба "гладыятараў".
Пра тое, што форвард сышоў з клуба мінчан, стала вядома ў панядзелак. Цяпер ён падпісаў кантракт са "Спартаком".
Апошнія тры сезоны 21-гадовы нападаючы гуляў у складзе мінскага "Дынама". У мінулым сезоне за "зуброў" Драздоў правёў 14 сустрэч, не набраўшы балаў.
Пасля яго камандзіравалі ў мінскае "Юнацтва", там ён адзначыўся 20 гульнямі, у якіх набраў 12 пунктаў. У складзе каманды Драздоў стаў чэмпіёнам Беларусі.
Усяго ж у КХЛ хакеіст правёў 93 гульні, дзе набраў 13 пунктаў.
Чытайце таксама:
Яшчэ адзін хакеіст пакінуў мінскае "Дынама"
Яшчэ адзін хакеіст мінскага "Дынама" з'ехаў у клуб НХЛ
Шаранговіч стаў першым беларусам у НХЛ за 5 гадоў