https://bel.sputnik.by/20210705/yashche-adzn-khakest-paknu-mnskae-dynama-1053426641.html
Яшчэ адзін хакеіст пакінуў мінскае "Дынама"
Яшчэ адзін хакеіст пакінуў мінскае "Дынама"
Sputnik Беларусь
Галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт нядаўна заявіў, што каманда будзе рабіць акцэнт на падрыхтоўцы пачаткоўцаў, але, не забываючы пра больш вопытных... 05.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-05T15:53+0300
2021-07-05T15:53+0300
2021-07-05T15:53+0300
хк дынама (мінск)
крэйг вудкрафт
трэнер
хакеіст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103921/48/1039214803_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_ecf856afd0f7e7d1db4631d86be73d17.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Форвард Іван Драздоў пакінуў мінскі хакейны клуб "Дынама", паведаміла прэс-служба "зуброў".Дамова была спынена па згодзе бакоў. У мінулым сезоне за мінчан Драздоў правёў 14 сустрэч, не набраўшы балаў.Пасля, яго камандзіравалі ў мінскае "Юнацтва", там ён адзначыўся 20 гульнямі, у якіх набраў 12 пунктаў. У складзе каманды Драздоў стаў чэмпіёнам Беларусі.На рахунку нападаючага ўсяго 93 сустрэчы ў КХЛ, дзе ён набраў 13 ачкоў. "Зубры" падзякавалі хакеісту за працу і час, праведзены ў клубе і пажадалі поспеху ў новай камандзе.У мінулым сезоне КХЛ "Дынама-Мінск" упершыню за доўгі час выйшла ў плэй-оф турніру, але саступіла ў 1/8 фіналу піцерскаму СКА ў серыі да чатырох перамог (1:4). Па выніках сезона мінчане занялі 15-е месца."Зубры" будуць гуляць і ў наступным сезоне Кубка Гагарына, які стартуе 1 верасня бягучага года матчам кубка адкрыцця паміж дзеючым чэмпіёнам "Авангардам" і ЦСКА, якое заняла другое месца.Зараз клуб працягвае скасоўваць і падпісваць кантракты з гульцамі, рыхтуючыся да новага сезона КХЛ.Нядаўна клуб падпісаў важных ігракоў - канадскага нападаючага Тэйлара Бека, шведскага абаронцу Лукаса Бенгтсана і славацкага галкіпера Патрыка Рыбаря. Таксама ў "Дынама" прыйшоў шэраг маладых спартсменаў.У той жа час з клуба сышлі Франсіс Парэ, Дэні Тэйлар, Дамінік Фурх, Ілля Салаўёў, Брэнан Менел, Сцяпан Фалькоўскі, Роб Клінкхамер, Брэндан Козун, Шэйн Прынс, Аляксей Протас і Раян Спунер.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103921/48/1039214803_235:0:2898:1997_1920x0_80_0_0_4d4ac477626be84292c12e5abdf5580c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хк дынама (мінск), крэйг вудкрафт, трэнер, хакеіст
хк дынама (мінск), крэйг вудкрафт, трэнер, хакеіст
Яшчэ адзін хакеіст пакінуў мінскае "Дынама"
Галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт нядаўна заявіў, што каманда будзе рабіць акцэнт на падрыхтоўцы пачаткоўцаў, але, не забываючы пра больш вопытных спартсменаў, каля якіх будзе будавацца гульня.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Форвард Іван Драздоў пакінуў мінскі хакейны клуб "Дынама", паведаміла прэс-служба "зуброў".
Дамова была спынена па згодзе бакоў. У мінулым сезоне за мінчан Драздоў правёў 14 сустрэч, не набраўшы балаў.
Пасля, яго камандзіравалі ў мінскае "Юнацтва", там ён адзначыўся 20 гульнямі, у якіх набраў 12 пунктаў. У складзе каманды Драздоў стаў чэмпіёнам Беларусі.
На рахунку нападаючага ўсяго 93 сустрэчы ў КХЛ, дзе ён набраў 13 ачкоў. "Зубры" падзякавалі хакеісту за працу і час, праведзены ў клубе і пажадалі поспеху ў новай камандзе.
У мінулым сезоне КХЛ "Дынама-Мінск" упершыню за доўгі час выйшла ў плэй-оф турніру, але саступіла ў 1/8 фіналу піцерскаму СКА ў серыі да чатырох перамог (1:4). Па выніках сезона мінчане занялі 15-е месца.
"Зубры" будуць гуляць і ў наступным сезоне Кубка Гагарына, які стартуе 1 верасня бягучага года матчам кубка адкрыцця паміж дзеючым чэмпіёнам "Авангардам" і ЦСКА, якое заняла другое месца.
Зараз клуб працягвае скасоўваць і падпісваць кантракты з гульцамі, рыхтуючыся да новага сезона КХЛ.
Нядаўна клуб падпісаў важных ігракоў - канадскага нападаючага Тэйлара Бека, шведскага абаронцу Лукаса Бенгтсана і славацкага галкіпера Патрыка Рыбаря. Таксама ў "Дынама" прыйшоў шэраг маладых спартсменаў.
У той жа час з клуба сышлі Франсіс Парэ, Дэні Тэйлар, Дамінік Фурх, Ілля Салаўёў, Брэнан Менел, Сцяпан Фалькоўскі, Роб Клінкхамер, Брэндан Козун, Шэйн Прынс, Аляксей Протас і Раян Спунер.
Шаранговіч зноў ззяе ў НХЛ: зрабіў дубль і стаў першай зоркай матчу
Беларускі хакеіст
Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ
Шаранговіч стаў
першым беларусам у НХЛ за 5 гадоў