МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў падатковых органаў Беларусі з прафесійным святам.
Ён адзначыў, што падатковая служба - важнае звяно дзяржаўнага кіравання.
"Ад вашай дакладнай і зладжанай работы, пастаяннага ўдасканалення, добразычлівай цвёрдасці залежаць напаўненне бюджэту і як вынік фінансавая магчымасць забяспечваць нацыянальную бяспеку, выконваць сацыяльныя праграмы, інвесціраваць у эканамічнае развіццё, ствараць умовы для павышэння ўзроўню жыцця людзей", - гаворыцца ў віншаванні.
Таксама, паводле слоў Лукашэнкі, і дзяржава, і бізнес, і простыя беларусы чакаюць ад падаткавікоў "пастаянных крокаў па спрашчэнні падатковага заканадаўства", каб у выніку забяспечыць максімальную празрыстасць і зручнасць усіх абавязковых плацяжоў.
Нагадаем, падатковае рэгуляванне - адзін з пунктаў па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі. Міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях, была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Акрамя кампрамісных рашэнняў па падатках гаворка таксама ідзе аб пастаўках нафты і газу, мытным рэгуляванні.
Раней беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў, што ў пытаннях інтэграцыі з РФ засталося "ўзгадніць тэхнічныя моманты".
Чытайце таксама:
Ці з'явяцца ў Беларусі новыя падаткі?
Падатковая змяняе прынцып работы з плацельшчыкамі: чаго чакаць?
МПЗ растлумачыла, як блогеры павінны плаціць падаткі
Крымінальны артыкул за падатковае махлярства ўводзяць у Беларусі
Падатковае заканадаўства могуць зрабіць больш жорсткім у Беларусі
Адмена адзінага падатку і павышэнне ўзносаў у ФСАН прымусяць ІП сысці "у цень"
Транспартны падатак: колькі беларусаў заплаціць яго ў 2021-м
Лукашэнка запатрабаваў амерыканскія законы ў падатковай сферы