МІНСК, 12 ліп - Sputnik. За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 689 пацыентаў з COVID-19, выпісана - 537 пацыентаў, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Усяго ў рэспубліцы з пачатку пандэміі каронавіруса ўлады налічылі 428 тысяч 595 чалавек са станоўчым тэстам. За гэты час ачунялі 421 тысячы 842 пацыенты, у якіх раней быў дыягнаставаны каронавірус.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 тысячы 266 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - сцвярджае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
За мінулыя суткі беларускія медыкі правялі 10 тысяч 452 тэсты, пры гэтым у сукупнасці за ўвесь час пандэміі было выканана 6 мільёнаў 987 тысяч 496 тэстаў.
Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у рэспубліцы больш за 1,06 млн беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса, з якіх 694,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 з дзвюх доз.
У Беларусі для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Синофарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах. Поўную карту і графік працы шукайце тут.
Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здроўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які гэта пацвярджае.
Чытайце таксама:
Масква пераадолела пік захворвання на COVID-19 - мэр Сабянін
СААЗ: у свеце ад каронавіруса памерлі ўжо больш за 4 млн чалавек
Бязвіз для вакцынацыі ад COVID-19 уводзіцца для замежнікаў з 15 ліпеня