МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Новая хваля спёкі прыйшла ў Беларусь: анамальна высокая тэмпература паветра пратрымаецца ў краіне як мінімум да сярэдзіны тыдня. На 12-13 ліпеня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Як чакаецца, у панядзелак днём паветра на большай частцы тэрыторыі краіны прагрэецца да +34 градусаў, месцамі - да плюс 36-ці. У Мінску 12-13 ліпеня максімальная тэмпература паветра будзе +32 … +34.
Толькі да сярэдзіны тыдня сіноптыкі не выключаюць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Пры гэтым паветра днём па-ранейшаму будзе прагравацца да +30 і вышэй.
Калі скончыцца спёка ў Беларусі?
Роўна ў сярэдзіне лета - 15 ліпеня - беларусаў чакае невялікае пахаладанне, пераменная воблачнасць і ападкі. Пачнецца ўсё на захадзе краіны ў чацвер з дажджоў і навальніц, у пятніцу такі характар надвор'я чакаецца ўжо амаль па ўсёй рэспубліцы. У большасці раёнаў ноччу усяго +13 ... +19, днём ва ўсходняй частцы краіны да +29.
У наступныя выхадныя таксама чакаюцца ападкі, яшчэ крыху пахаладае: у суботу днём у сярэднім будзе +23, у нядзелю +24.
Чытайце таксама:
Трапічная спякота прыйшла ў Беларусь: у бліжэйшыя дні месцамі - да +36
Надыходзіць спякота: у ДАІ далі парады, што рабіць кіроўцам у такое надвор'е
Мікробы, багавінне і спякота: у Беларусі цалкам закрылі для купання 13 пляжаў