Ідзем на спад: Мінздароўя апублікавала сутачную статыстыку па COVID-19

Колькасць хворых на каронавірус у рэспубліцы за ўвесь час пандэміі наблізілася да 430 тысяч чалавек, пры гэтым пайшлі на папраўку, паводле статыстыкі, звыш 422 тысяч.
Sputnik
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. За мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі каронавірусам заразіліся 586 чалавек, у мінулыя суткі - 689, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.
Прытым за суткі былі выпісаны 532 пацыенты (422 374 - за ўвесь час), у якіх раней быў дыягнаставаны COVID.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі рэспублікі памерлі 3 276 чалавек (+10 за мінулыя 24 гадзіны).
Медыкі правялі за ўвесь час амаль 7 мільёнаў ПЦР-даследаванняў (+12 132 - за суткі).

Вакцынацыя ў Беларусі

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на 13 ліпеня, у краіне звыш 1,13 мільёна беларусаў ужо атрымалі першую прышчэпку ад каронавіруса. З іх 717,2 тысячы чалавек завяршылі поўны курс вакцынацыі.
У рэспубліцы для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Прышчапіцца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах.
Нагадаем, што 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча атрымаць прышчэпку ад каронавіруса ў Беларусі. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў). Міністэрства аховы здароўя таксама хоча ўнесці прапанову аб адмене самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае сертыфікат, які пацвярджае гэта.
Чытайце таксама:
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, як замежнікам вакцынавацца ў Беларусі
"Белавія" скараціла да мінімуму колькасць рэйсаў у Ізраіль
Масква пераадолела пік захворвання на COVID-19 - мэр Сабянін