МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Прапаўшымі без вестак з-за паводак, якія ахапілі захад Германіі, лічацца прыкладна 1 300 чалавек, загінулі 80.
"Апасаюся, што ўвесь маштаб трагедыі мы ўбачым толькі ў наступныя дні. Мае глыбокія спачуванні - усім, хто страціў у гэтай катастрофе блізкіх і сяброў або хто яшчэ баіцца за зніклых без вестак", - заявіла з нагоды таго, што здарылася канцлер ФРГ Ангела Меркель.
Яна падкрэсліла, што выратавальнікі аказваюць дапамогу пацярпелым ва ўсіх закранутых бедствам раёнах і адзначыла неверагодныя намаганні экстраных службаў у цяжкіх умовах.
Прычына - змяненне клімату
Анамальныя ліўні затапілі самы густанаселены рэгіён ФРГ - Паўночны Рэйн-Вестфалію. Некаторыя населеныя пункты ізаляваны вялікай вадой ад знешняга свету. У рэгіёне спынілі рух цягнікоў і перакрылі аўтатрасы.
Да ліквідацыі наступстваў прыцягнулі сілы бундэсвера - каля 500 вайскоўцаў і спецтэхніку.
Стыхія таксама закранула Нідэрланды, Францыю і Швейцарыю. Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя - яны прадказваюць новыя дажджы.
Віцэ-канцлер ФРГ і міністр фінансаў Олаф Шольц у чацвер ацаніў сітуацыю на месцы здарэння. Ён наведаў зямлю Рэйнланд-Пфальц, дзе заявіў, што прыродная катастрофа звязана са зменамі клімату. На яго думку, на фоне таго, што адбылося трэба прыкласці максімум намаганняў да вырашэння гэтай праблемы ў сусветным маштабе.
Чытайце таксама:
Улады Крыма ацанілі шкоду насельніцтву ад паводкі амаль у $3 млн
"Высокая вада": Венецыя перажыла адну з самых моцных паводак
Землятрус, паводка і вулканы: стыхія абрынулася на Інданезію