Дэвіз Алімпійскіх гульняў зменены

За новае слова прагаласавалі ўсе дэлегаты сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Sputnik
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Дэвіз Алімпійскіх гульняў зменены: зараз да словаў "Хутчэй, вышэй, мацней" (citius, altius, fortius) дададзена "Разам" (communis).
Рашэнне аб гэтым было прынята аднагалосна на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Токіа, паведамляе Inside the Games.
"Гэта эпахальная падзея", - адзначыў прэзідэнт МАК Томас Бах.
Дэвіз, які існаваў да сённяшняга дня, укараніў ініцыятар сучасных алімпійскіх гульняў барон П'ер дэ Кубертэн. Ён упершыню пачуў гэтыя словы ад французскага святара на адкрыцці спаборніцтваў у каледжы.
Дамініканскі святар Анры Дыдон быў паплечнікам П'ера дэ Кубертэна і дырэктарам каледжа, у якім часта праходзілі спартыўныя спаборніцтвы.
Дэвіз быў зацверджаны першым Алімпійскіх кангрэсам у 1894 годзе.
Як паведамляюць СМІ, цяпер стаіць пытанне аб змяненні тэксту Алімпійскай хартыі - дакумента, дзе прапісаны асноўныя прынцыпы алімпійскага руху, статут Міжнароднага алімпійскага камітэта і правілы ўзаемадзеяння камітэтаў і камісій розных узроўняў.

Алімпіяда-2020

XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня. Першапачаткова яны планаваліся на лета мінулага года, аднак перашкодзіла сусветная пандэмія каронавіруснай інфекцыі.
Чытайце таксама:
Відэафакт: спартсмены прыбываюць у Токіа перад Алімпійскімі гульнямі
Расклад ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпіядзе-2020
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Гульні ў Токіа