МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Памінальныя месы будуць адслужаны ў касцёлах у дзень гадавіны са дня смерці самага вядомага беларускага каталіцкага іерарха - кардынала Казіміра Свёнтэка, паведамілі ў Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.
У сераду, 21 ліпеня, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтэка, які кіраваў беларускім касцёлам больш за 15 гадоў.
"У Мінску святая імша, на якой будуць успамінаць Яго Эмінэнцыі кардынала Свёнтэка, пройдзе ў архікатэдральным касцёле. Потым у храме пачнецца канцэрт духоўнай музыкі", - распавялі Sputnik ў епархіяльным упраўленні.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, у саборы будзе гучаць арган у гонар кардынала. Менавіта дзякуючы намаганням Свёнтэка вернікам вярнулі будынак сабора, дзе ў савецкія часы размяшчаўся спартыўны аб'ект. Таксама ў гэты дзень святая імша пройдзе ў Пінскім кафедральным касцёле 21 ліпеня. У Пінску, дзе ён доўгі час служыў ў францысканскім саборы, знаходзіцца і яго магіла.
Кардынал Свёнтэк памёр ва ўзросце 96 гадоў, ён быў найстарэйшым у свеце дзеючым кардыналам. У канцы 1940-х гадоў ён быў арыштаваны органамі дзяржбяспекі Савецкага саюзаі больш за 10 гадоў правёў у лагерах. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання, але рэабілітаваны, пасля чаго вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.
Кіраўніком РКЦ у Беларусі Свёнтэк быў прызначаны ў 1991 годзе і кіраваў беларускім касцёлам 15 гадоў. У 1994 годзе ён стаў першым на тэрыторыі былога Саюза кардыналам. У час яго праўлення Касцёлам колькасць каталіцкіх прыходаў у Беларусі павялічылася ў чатыры разы.
Чытайце таксама:
Каталіцкая царква адзначае 30-годдзе свайго адраджэння ў Беларусі
Праз 80 гадоў: касцёл у Целяханах аднаўляе службу
Каталікі: пяць гадоў без кардынала Свёнтэка